Вы тут

Занадта мы розныя



Вера:

— Ведаеш, Поля, часам я сумняваюся, што ты мая сястра-двайнятка.

Поля (здзіўлена):

— Чаму?

Вера, уздыхнуўшы:

— Занадта мы ўжо розныя.

***

Размова за сняданкам. Старэйшая дачка:

— Мама, ты мне вадою нагу абліла.

— ...

— Мама, ты што, не чуеш? Ты мне вадою нагу абліла.

— ...

Дачка (пакрыўджана):

— Увогуле, магла б і папрасіць прабачэння...

— Прабач, калі ласка.

— Нічога страшнага, мамачка.

Гэта была рубрыка «Жаночыя дыялогі».

***

Тэлефаную дадому, падымае Вера:

— Прывітанне, Вера.

— Прывітанне, тата.

— Чым займаешся?

— Угадай.

— Гуляеш з Поляй?

— Не.

— Глядзіш мульцік?

— Не.

— А што тады?

— З табой размаўляю.

Гэта была рубрыка «Здагадлівы тата».

***

Учора па звычцы даў дачцэ грошай на харчаванне ў школе. Сёння ўспомніў, што ў дзяцей канікулы. У адказ на законнае патрабаванне вярнуць несумленна нажытае сказала, што ўжо паспела іх патраціць. На пытанне «на што?» паказала нейкую зялёную жэлепадобную штуку. «Гэта што яшчэ за гадасць?» — пытаюся. Адказ шакаваў: «Татачка, гэта касмічныя соплі, яны такія мілыя!» Скажу шчыра, адзін від мілых касмічных сопляў адбіў у мяне ўсялякую ахвоту патрабаваць назад мае грошы і задаваць якія-небудзь пытанні. Я толькі паспеў спытаць, чым яе не задаволілі звычайныя соплі: зямныя і зусім бясплатныя...

***

Шпацыраваў на дварэ з малодшымі дзецьмі, на футбольнай пляцоўцы старэйшыя хлопчыкі і дзяўчаткі, уключаючы майго сына, гулялі ў «квадрат».

Пытаюся сына:

— А ў футбол чаго не гуляеце?

— Ніхто не хоча.

— Чаму?

(Зацаніце адказ.)

— Бо пасля футбола ранкам ногі баляць.

Чамусьці ўспомніў стары жарт:

— Колькі вам гадоў, дзядуля?

— Дваццаць сем.

Каб мы не гулялі ў футбол, таму што ногі потым баляць, — такое нават уявіць сабе немагчыма. Хоць калі гуляць раз на год, а астатні час тырчаць у смартфоне, тады, вядома, будуць балець.

Р. S. Лепш бы ў іх рукі ад смартфонаў балелі.

Павел ХОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?