Вы тут

Цягнік забаў


Позні ранак ружавее,

У небе мала просіні.

Іней на траве бялее —

То прыкмета ... .

* * *

Коўдрай белай снег

ляжыць,

Гурбы на ўзлеску.

Ды раўчук бруіць-бяжыць

І цвіце ... .

* * *

З дрэва на дрэва маланкай

лятае,

Скокне ўніз і грыбоў

назбірае,

Высушыць іх на сучках

яна лоўка...

Што за звярок?

Здагадаўся? ... .

* * *

Квеценню абсыпаны сады,

Абудзілася прырода

пасля сну.

Птушачкі пяюць на ўсе лады,

Сустракаюць песнямі ... .

 

* * *

Скок улева, скок управа,

То ўцёкі ці забава?

Кругленькі, нібыта мячык,

Між кустоў каціўся ... .

* * *

І буркоча, і ліецца,

З горкі напрасткі нясецца.

Праз каменьчыкі скок-скок

Непаседа- ... .

* * *

Шмат дзівосаў пад нагамі

Паміж дрэў і пад кустамі.

Чэпчык жоўты, невялічкі

Просяцца ў кашэль ... .

 

* * *

Бачу дзіўную істоту:

Туліцца бліжэй да плоту.

Сам калючы ўвесь,

без ножак...

Асцярожна, гэта ... .

 

* * *

Гучна кожны дзень вітае,

Шпоры вострыя ён мае,

У яго чырвоны грэбень

Гэта хто? Вядома ж ... .

 

* * *

Ён — пагроза для зайцоў,

З'есці кожнага гатоў.

Ён зубамі шчоўк ды шчоўк,

Шэры і калматы ... .

* * *

Да дзяцей пад Новы год

Прыйдзе зноў у карагод.

Футрачка з іголачак,

Прыгажуня ... .

* * *

Нораў кепскі яна мае,

Дакранецца хто — кусае.

Не гадзюка, а трава

Каля плота ... .

* * *

Густа ўсходзіць

без патрэбы

Каля морквы, каля рэпы.

Гаспадыні з ёй бяда,

А завецца ... .

* * *

Завушнічкі — прыгажосць,

У гэтым дзіўнае

штось ёсць.

Гэта не алешына —

Так цвіце ... .

* * *

Капеж, капеж,

Вясна прыйшла! —

Прарочаць вераб'і.

Завея ўчора шчэ мяла,

А сёння ... .

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.