Вы тут

Прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці будуць уручаны ў Мінску 18 чэрвеня


Прэміі СНД 2017 года за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг будуць уручаны ў Мінску 18 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта Садружнасці.


Удзел у цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе ў штаб-кватэры СНД у беларускай сталіцы, прыме старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ад Беларусі пераможцамі сталі ААТ "Магатэкс" (Магілёў), ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт". Дыпламантам прызнана РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск".

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі прынята на пасяджэнні Эканамічнага савета СНД у сакавіку. Дзесяці арганізацыям прысвоена званне лаўрэатаў конкурсу, чатыры ўдастоены звання дыпламантаў. Сярод пераможцаў таксама прадпрыемствы і арганізацыі з Азербайджана, Казахстана і Расіі. "Прэмія Садружнасці за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг - самая прэстыжная ўзнагарода ў СНД, якая ўручаецца лепшым арганізацыям, якія дасягнулі значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі і паслуг. Яе мэты - стымуляванне вытворчасці высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, аказання высакаякаснай паслугі, павышэнне экспартных магчымасцяў, стварэнне высокай рэпутацыі таваравытворцаў краін СНД як на рынку Садружнасці, так і на сусветным", - растлумачылі ў прэс-службе.

Конкурс на атрыманне прэміі праводзіцца ў два этапы. На рэспубліканскім адзнаку прэтэндэнтам даюць нацыянальныя органы па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Лепшыя арганізацыі СНД вызначаюць экспертныя камісіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».