Вы тут

«Клубніцы зараз — самыя смачныя!»


У гэтым аўтарытэтна запэўніваюць спецыялісты Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства. Масавы нарыхтоўчы сезон на салодкія ягады па прагнозах будзе доўжыцца прыкладна да сярэдзіны наступнага тыдня. Варта нагадаць, што калі летась закупляць ягады ад насельніцтва пачалі фактычна з 10 чэрвеня, дык сёлета яны пайшлі на два тыдні раней.


— Мы нарыхтавалі ўжо больш за 150 тон клубніц, — расказала эканаміст раённага спажывецкага таварыства Аксана САЙКО. — З іх каля васьмі тон так званых адборных таварных ягад, якія пайшлі на рэалізацыю на рынках у Слуцку, Салігорску і Мінску, а таксама ў гандлёвую сетку сталіцы.

Таварныя і дробныя таварныя клубніцы зараз прымаюць ад насельніцтва ад 60 капеек да 1,2 рубля за кілаграм. Буйныя ягады ідуць да 2,5 рубля, вельмі буйныя — даражэй за гэтую лічбу. Але пераважна закупачныя цэны вагаюцца ад 1,8 да 2,2 рубля за кілаграм. Для кансервавых прадпрыемстваў ягады набываюць па 50 капеек, для вінаробства — па 30 капеек за кілаграм. Але ягад апошняй катэгорыі вельмі мала, зазначыла Аксана Сайко. Падчас сухога надвор'я яны не даходзілі да нарыхтоўшчыка, паколькі карыстаюцца ў пакупнікоў найбольшым попытам, напрыклад для вырабу варэння.

Як заўсёды, на жаль, не абышлося без умяшання «нябеснай канцылярыі». Штогод ягады то залівае, то сушыць. Вось і ў панядзелак у Лунінецкім раёне прайшлі дажджы, але, як кажуць людзі, клубніцы паспелі згарэць. Але ж шмат даспела і ў добрай якасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.