Вы тут

Віцебская філармонія завершыць сезон камерным open air 20 чэрвеня


 Віцебская абласная філармонія закрые XXIX канцэртны сезон 20 чэрвеня камерным open air, паведамілі ва ўстанове культуры.


Фота: vecherka.ee

Музычнае свята ва ўтульным дворыку філармоніі збярэ паклоннікаў класікі і мюзіклаў увечары ў кампаніі сімфанічнага аркестра.

У праграме пад адкрытым небам прагучаць лепшыя і новыя творы з рэпертуару аркестра і салістаў філармоніі: гарачая і чулая Хабанера з оперы "Кармэн" Жоржа Бізэ, багаты нацыянальным каларытам Венгерскі танец нумар 6 Іагана Брамса, папулярная мелодыя Summertime з оперы "Поргі і Бес" Джоржа Гершвіна, рамантычны дуэт Крысціны і Рауля з мюзікла "Прывід оперы" Эндру Лойда Уэбера і іншыя папулярныя творы.

Два дырыжоры і неверагодная камерная атмасфера - вечар закрыцця сезона, як заўсёды, здзівіць і запомніцца надоўга.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.