Вы тут

У Беларусі знаходзіцца парламенцкая дэлегацыя Індыі


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА на сустрэчы з дэлегацыяй Індыі на чале са спікерам Лок Сабхі (ніжняй палаты) парламента Сумітрай МАХАДЖАН, зазначыў: «Мы лічым, што і ў Беларусі, і ў Індыі ёсць вельмі вялікі нерэалізаваны патэнцыял па многіх кірунках. Перш за ўсё, гэта, вядома, гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Той тавараабарот, які ў нас дасягнуты за 2017 год, — 455 млн долараў, не адпавядае патэнцыялу нашых дзяржаў».


Таму, дадаў ён, Беларусь у першую чаргу зацікаўлена ў рэалізацыі тых праектаў, якія былі намечаны да засваення падчас візіту Прэзідэнта ў Індыю, таксама ёсць цікавасць да прыходу замежных інвестыцый у Беларусь. Уладзімір Андрэйчанка прапанаваў калегам выкарыстоўваць нашу краіну ў якасці пляцоўкі для выхаду прадукцыі Індыі на рынкі ЕС і ЕАЭС.

На думку спікера, у нас зусім не рэалізаваны патэнцыял міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, не кажучы ўжо пра навуку, культуру, турызм і адукацыю. «Тут непачаты край работы», — рэзюмаваў ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў: у нашай краіне разлічваюць, што гэты візіт адкрые новую старонку ў міжпарламенцкіх адносінах, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню дружбы, узаемаразумення, развіццю супрацоўніцтва ў розных галінах — ад эканомікі і гандлю да культуры і навукі.

У завяршэнні сустрэчы бакі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Лок Сабхай парламента Індыі.

***

Пазней з індыйскай дэлегацыяй на чале з Сумітрай Махаджан сустрэўся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.

Па выніках перагавораў беларускі сенатар адзначыў, што сустрэча атрымалася канструктыўнай, бакі імкнуцца ў поўным аб'ёме выконваць дамоўленасці.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што развіваецца інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Дзякуючы кантактам на вышэйшым узроўні, а таксама парламенцкаму вымярэнню, усталяваліся адносіны даверу, таму інвестары з Індыі прыходзяць у Беларусь і працуюць над сумеснымі праектамі.

Яшчэ бакі абмеркавалі такія кірункі, як новыя тэхналогіі і маладзёжныя праекты. «Нават абмяркоўвалі праект магчымага стварэння індыйска-беларускага фільма», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, сенатар агучыў ідэю, што ў Беларусі можа з'явіцца «другі Вялікі камень» — у Аршанскім раёне. На яго думку, гэта можа стаць унікальным праектам, адпаведная цікавасць ёсць. Вялікая група бізнесменаў з Індыі ўжо прыязджала ў нашу краіну, каб паглядзець, якія праекты ў рамках гэтага кластара можна рэалізаваць.

У завяршэнне сустрэчы Сумітра Махаджан пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей Савета Рэспублікі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Работы хопіць усім

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».