Вы тут

У 75 раёнах нельга ў лясы


Пра забарону на наведванне лясоў паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Такія рашэнні мясцовых улад абумоўлены высокім класам пажарнай небяспекі з-за ўмоў надвор'я. Закрыты для наведвання ўсе лясы Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Таксама часткова нельга бываць у лясных угоддзях на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Даведацца актуальную інфармацыю пра ўвядзенне забарон на наведванне лясоў можна на інтэрактыўнай карце на сайце Мінлясгаса. Звесткі на ёй абнаўляюцца па меры ўвядзення ці адмены гэтых забарон.

Толькі за мінулыя выхадныя супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы ліквідавалі 11 пажараў. Большая частка з іх — шэсць — адбыліся ў Мінскай вобласці. Яшчэ два пажары здарыліся ў Гродзенскай вобласці, па адным зафіксавана ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Агульная плошча ўзгарання склала 7,9 гектара.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».