Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
У межах візіту беларускі лідар правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў — удзельніц саміту. У іх ліку перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Асноўная ўвага на сустрэчы будзе ўдзелена ўмацаванню супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, рэалізацыі існуючых і прапрацоўцы новых праектаў, паглыбленню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.
Акрамя таго плануецца, што 9 чэрвеня кіраўнікі структур Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва сустрэнуцца ў кітайскім Цындаа.
Як паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў, на сустрэчы абмяркуюць узаемадзеянне і супрацоўніцтва рэгіянальных міжнародных арганізацый, актуальныя міжнародныя пытанні, задачы і перспектывы развіцця ШАС, СНД і АДКБ.
Паводле БелТА
Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.