Вы тут

Падборка стыльных купальнікаў


Канец мая парадаваў плюсавымі тэмпературнымі рэкордамі. А значыць, ёсць спадзяванне, што пахваліцца новым купальнікам можна будзе не толькі на марскіх узбярэжжах, але і на беларускіх пляжах.


Адзін з самых папулярных фасонаў — манакіні. Гэта варыянт суцэльнага купальніка з глыбокімі выразамі па баках. Зграбную фігуру ён падкрэсліць, недахопы скарэктуе. Але калі ваша праблемнае месца — бакі, аддайце перавагу іншай мадэлі.

У модзе таксама суцэльныя спартыўныя купальнікі. У такім купальніку можна лёгка сысці за аматарку сёрфінга ці пляжнага валейбола. Мінімалістычныя, з маланкай ці лагатыпамі — якую менавіта мадэль выбраць, вырашаць вам.

Манакіні на адно плячо з валанамі — гэты купальнік спалучае ў сабе адразу некалькі трэндаў лета.

Рамантычным асобам прыйдуцца даспадобы купальнікі з валанамі. Ці рэтра-мадэлі з плаўкамі з высокай таліяй — у іх вам гарантаваны візуальна плоскі жывот.

Актуальныя таксама асіметрычныя купальнікі (напрыклад, на адно плячо) з глыбокім дэкальтэ спераду ці са шнуроўкай. Для тых, хто баіцца абгарэць на сонцы, выйсцем стане мадэль з даўгімі рукавамі. Найлепшыя расфарбоўкі — кветкі, гарох, палоска і... бананы. Убачыце такі — бярыце не раздумваючы.

Вось яшчэ некалькі парад, як выбраць купальнік, каб выглядаць у ім на ўсе сто:

  • Калі ў вас шырокія сцёгны, паспрабуйце прымерыць кантрасны купальнік: цёмны ніз і светлы (ці з буйным прынтам) верх. Візуальна павялічыць верх фігуры дапаможа таксама аб'ёмны ліф з драпіроўкай або дэкорам.
  • Уладальніцам шырокіх плячэй ураўнаважыць прапорцыі дапамогуць плаўкі з махрамі ці валанамі. Ліф лепш выбраць з шырокімі шлейкамі, якія завязваюцца на шыі.
  • Трэба абазначыць талію — прыглядзіцеся да раздзельнага купальніка, злучанага на жываце палоскай тканіны. Дыяганальны малюнак або вертыкальная палоска таксама дапамагаюць наблізіць прапорцыі да ідэалу «пясочнага гадзінніка».

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: У трэндзе асіметрыя і спорт

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.