Вы тут

Памёр вядомы беларускі навуковец, літаратуразнаўца Міхась Мушынскі


Вядомы беларускі крытык, літаратуразнаўца і тэкстолаг Міхась Мушынскі памёр сёння ў Мінску на 88-м годзе жыцця.


Міхась Мушынскі нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна. У 1956-м, праз год пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ, ён прыйшоў у Інстытут літаратуры Акадэміі навук Беларусі, дзе працаваў практычна да самай смерці. Абараніў доктарскую дысертацыю па філалогіі (1978), быў абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).

Міхась Мушынскі - аўтар 12 індывідуальных манаграфій, у якіх ён даследаваў творчасць Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў, займаўся даследаваннем айчыннай крытыкі і літаратуразнаўства. Яго апошняй кнігай стаў "Летапіс жыцця І творчасці Якуба Коласа", які выйшаў у 2012 годзе. Аб'ём гэтай кнігі, у якой жыццё класіка беларускай літаратуры прадстаўлена ці ледзь не дзень за днём, склаў больш за 1,1 тысячы старонак.

У Акадэміі навук Міхась Мушынскі доўгія гады кіраваў сектарам (потым аддзелам) выданняў і тэксталогіі. Пад яго кіраўніцтвам выйшлі 13 навукова каментаваных збораў твораў (Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых).

Пра месца і дату развітання з Міхасём Мушынскім будзе вядома пазней.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.