Вы тут

Валанцёры гатовы прапаноўваць ініцыятывы


Такую думку выказала Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Вольга МЫЧКО. «Сёння каля 70 працэнтаў нашых добраахвотных памочнікаў складае моладзь. І гэта вельмі дзівіць замежных калег, — расказала яна падчас прэс-канферэнцыі. — У Даніі, напрыклад, валанцёрамі часцей за ўсё становяцца пажылыя людзі. Фрау, якія не абцяжараны клопатам пра ўласных унукаў (што нетыпова для нашых бабуль і дзядуляў) з ахвотай займаюцца чужымі дзецьмі. У Беларусі ж самымі актыўнымі застаюцца маладыя людзі».


Пры гэтым неабавязкова іх дапамога ўключае тую самую «шклянку вады для старога». Некаторыя памочнікі забяспечваюць інфармацыйны фон, іншыя працуюць з фатаграфіямі, а камусьці лягчэй сыходзіцца з людзьмі, удзельнічаць у флэшмобах і масавых мерапрыемствах ад таварыства.

Як прыклад, можна ўспомніць суполку мінскіх студэнтаў, што звярнуліся ў аддзел Чырвонага Крыжа з прапановай смехатэрапіі ў бальніцах. Каманда Smіlе Rаngеrs (так яны называюць самі сябе) займаецца з дзецьмі, якія праходзяць доўгатэрміновае лячэнне ў бальніцах, карэкцыйных цэнтрах, жывуць у дзіцячых прытулках.

— Мы не даём дапамогу і не прымушаем да добрых спраў «з-пад палкі». Таварыства аказвае падтрымку сацыяльна ўразлівым слаям насельніцтва, наколькі дазваляюць магчымасці. Аднак пляцоўка для добрых спраў велізарная, і таму задача Чырвонага Крыжа — паказаць, дзе магчымасці кожнага ўдзельніка прынясуць найбольшую карысць, — тлумачыць Вольга Мычко.

Апошнім часам цягу да сацыяльнай актыўнасці выказваюць не толькі студэнты, але і людзі 30—40 гадоў, прычым іх дзейнасць шыроканакіраваная. Яны ўступаюць у каманды па пошуку людзей, удзельнічаюць у мерапрыемствах па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, вядуць уласныя праекты...

Пра пратэкцыі Чырвонага Крыжа чалавек зможа данесці і рэалізаваць ідэю. Усяго ў краіне задзейнічана больш за 140 мясцовых ініцыятыў, не лічачы міжнародных праектаў. Адначасова таварыства з'яўляецца псіхалагічным і матывацыйным «фільтрам» для новых удзельнікаў. Спецыялісты ацэньваюць карысць ініцыятывы і яе ўстойлівасць, а таксама асаблівасці псіхалагічнага стану чалавека, які мусіць працаваць з іншымі людзьмі.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Загаловак у газеце: Не толькі шклянка вады

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».