Вы тут

Сырнае свята прайшло ў Любчы


«Падаіць» цацачную карову, выпіць на хуткасць шклянку сапраўднага малака, пакаштаваць хатні сыр ці сырны пірог маглі ў нядзелю госці смачнага свята — «Любчанскі сыравар».


Галоўныя героі незвычайнага відовішча Малочніца і яе рагуля Пеначка расказвалі пра каштоўныя ўласцівасці малочных прадуктаў, дзяліліся кулінарнымі сакрэтамі і частавалі прысутных сырнымі прысмакамі.

Гарадскі пасёлак Любча, што ў Навагрудскім раёне, ператварыўся ў той дзень у сапраўдную сырную краіну. Гледачы ўбачылі шоу «Усе смакі свету — у кавалку сыру», паўдзельнічалі ў конкурсе «Сырныя дасягненні» і даведаліся «Усё пра сыр» на тэматычнай кніжнай выстаўцы. Напрыклад, аб тым, што першы сыр больш за 7000 гадоў таму зрабілі старажытныя егіпцяне. А мяркуючы па колькасці ахвотных пакаштаваць і набыць прапанаваныя стравы, сваю актуальнасць сыр не страціў і дагэтуль.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».