Вы тут

Паэзія — гэта тое, што нас яднае


Паэзія — гэта тое, што нас яднае. Такая думка прагучала падчас сустрэчы з татарскім пісьменнікам Рэнатам Харысам, якая адбылася днямі ў канферэнц-зале «Звязды».


У гутарцы на тэму ўзаемапранікнення дзвюх літаратур прынялі ўздел беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі выдавецтваў і галоўныя рэдактары айчынных выданняў.

— Літаратура — рэха гісторыі народа. Яна адлюстроўваецца ў любым вершы, у любым рамане, — упэўнены паэт і перакладчык Рэнат Харыс. — Калі я рабіў пераклады з беларускай паэзіі, адчуў: у кожным творы — найглыбейшы смутак, гонар і імкненне да захавання сваёй ідэнтычнасці.

Залатаардынскі паэт Саіф Сараі напісаў верш, дзе былі радкі: «Гульдурсун кружылася вакол каханага свайго, як Зямля кружылася вакол Сонца». Гэта адбылося за 70 гадоў да нараджэння Каперніка. А цяпер гісторыю Залатаардынскай дзяржавы ігнаруюць, прадстаўляюць яе як варварскую. Насамрэч усё неадназначна.

У беларускага і татарскага народаў цікавыя лёсы. Паміж беларусамі і татарамі здаўна існавалі сяброўскія сувязі. Разам разграмілі Тэўтонскі ордэн. З тых часоў на беларускіх землях засталося 100 тысяч татар — карані сяброўства вельмі глыбокія. Гэта дае народам права быць бліжэй адзін да аднаго. Акрамя таго, у абодвух востра стаіць праблема захавання мовы.

Узаемасувязі паміж літаратурамі — гэта ўзаемасувязі паміж душамі народаў. Яны ўзаемаўзбагачаюць. Гэта патрэбна для самазахавання і ўмацавання нашых каранёў.

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.