Вы тут

«Мы гатовыя разам працаваць»


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Валагодскай вобласці Расіі Алегам Куўшыннікавым і абмеркаваў сумесныя праекты. Перспектыўным для абодвух бакоў выглядае вытворчасць трактароў, а таксама пастаўка беларускай тэхнікі.


«Я інфармаваны пра зацікаўленасць Валагодчыны ў супрацоўніцтве з Беларуссю, — адзначыў падчас размовы кіраўнік дзяржавы. — Мне падаецца, што мы можам штосьці «склеіць» добрае. Асабліва на базе металургічнага завода, дзе мы ўжо сумесна вырабляем пэўную тэхніку». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ведае пра праекты вобласці і імкненне выйсці на больш высокія рубяжы ў забеспячэнні прадуктамі харчавання. «Мы гатовыя разам працаваць», — падкрэсліў Прэзідэнт і звярнуў увагу, што інтарэс павінен быць з абодвух бакоў. «Мы можам стварыць не толькі сумеснае прадпрыемства, але і з нуля распрацаваць вытворчасць, якая патрэбна будзе не толькі на Валагодчыне, але і ва ўсёй Расіі і ў Беларусі», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Алег Куўшыннікаў расказаў пра пакет прапаноў, якія абмяркоўваюцца з найбуйнейшымі вытворцамі трактарнай тэхнікі, МАЗам, Мінскім маторным заводам, «Амкадорам». Ён адзначыў, што далёка прасунуўся праект па стварэнні саюзнага трактара. На сёння ў Валагодскай вобласці выпушчана ўжо больш за 6500 сумесных трактароў на базе Чарапавецкага ліцейна-механічнага завода. Цяпер кожны трэці колавы трактар у Расіі вырабляецца менавіта там. І гэта сумеснае прадпрыемства.

Пасля размовы з Прэзідэнтам губернатар растлумачыў асноўныя моманты, на якія бакі звярнулі ўвагу. Адно з галоўнага, пра што дамовіліся, — гэта лакалізацыя вытворчасці трактарнай тэхнікі менавіта ў Валагодскай вобласці, у Чарапаўцы. Алег Куўшыннікаў растлумачыў, што, калі лакалізаваць вытворчасць і атрымаць прэферэнцыі па лініі ўрада Расійскай Федэрацыі, прадукцыя стане больш канкурэнтаздольнай. Таксама плануецца павялічыць аб'ём вытворчасці ў два разы — да 3500 трактароў у год, аб'яднаць гандлёвыя дамы для рэалізацыі трактарнай тэхнікі не толькі ў Расіі, але і ў краінах СНД, блізкага і далёкага замежжа.

Акрамя таго, Валагодская вобласць зацікаўлена ў адкрыцці сэрвісных і дылерскіх цэнтраў Мінскага аўтамабільнага завода, у пастаўках тэхнікі. У Валагодскую вобласць ужо закуплена 30 аўтобусаў з нізкай падлогай і плануюць закупіць у найбліжэйшы час яшчэ больш за 120 такіх аўтобусаў. Што датычыцца Мінскага маторнага завода, тут ёсць зацікаўленасць у пастаўцы рухавікоў для вытворчасці сумеснай тэхнікі. Гэта пагрузчыкі і экскаватары на базе Чарапавецкага ліцейна-механічнага завода.

Сельскагаспадарчая і лесанарыхтоўчая тэхніка «Амкадора» таксама важная для вобласці. Як расказаў губернатар, уся лесанарыхтоўчая тэхніка ў Расіі імпартная. Алег Куўшыннікаў звярнуў увагу, што ёсць дамоўленасць не толькі аб павелічэнні аб'ёму пастаўкі, але і аб устаноўцы трэнажора ў тэхнікуме ў горадзе Сокал, які якраз рыхтуе спецыялістаў для работы ў лесе. Ужо адкрыты сэрвісны і дылерскі цэнтры «Амкадора».

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Інтарэс з абодвух бакоў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.