Вы тут

«Звязду» ў нашай хаце помню з маленства»


Гэтыя словы я пачуў ад Наталлі Трыгубовіч у час яе аповеду пра ранейшае жыццё аднавяскоўцаў. Экскурс у сярэдзіну мінулага стагоддзя яна праводзіла ў зале музея Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната. Мая суразмоўніца — настаўніца беларускай мовы і літаратуры, педагог, які добра ведае гісторыю свайго краю.


Гісторыю малой радзімы яна не аддзяляе ад гісторыі ўласнай сям'і, мінулага сваіх бацькоў. Расказваючы аб працаўніках, якія стваралі калектыўную гаспадарку, прыводзіць прыклад сваёй маці — простай работніцы, шчырай жанчыны, умелай гаспадыні. З цеплынёй успамінае: маці з маладосці выпісвала газету «Звязда», цікавілася ўсімі навінамі ў Беларусі і ў свеце. Цяпер матулі ўжо няма, але падпіску працягвае бацька, таксама адданы чытач найстарэйшага беларускага выдання.

— У нашу школу паштальён прыносіць «Звязду» разам з іншымі газетамі. Я з вучнямі заўжды чакаю яе. Для сябе, як для выкладчыка беларускай мовы, для аматара гісторыі, абавязкова знаходжу там шмат новага, карыснага. Наша школа санаторная, таму шукаю ў «Звяздзе» актуальную медыцынскую інфармацыю, дзялюся ёю з вучнямі і калегамі.

Што датычыцца музея, то настаўнікі школы часта карыстаюцца яго экспанатамі для арганізацыі тэматычных гутарак «Рэчы з матчынай хаты». Ручнікі, вышыванае адзенне, сямейныя фотаздымкі, хатнія прылады — для дзятвы нібы масток у мінулае. Звяртаюцца да музейнай калекцыі і рыхтуючы традыцыйныя святкаванні.

Яўген Пясецкі

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.