Вы тут

Авіярэйсам з Масквы ў Гомель прыляцелі 40 пасажыраў


Першым пасля 10-гадовага перапынку авіярэйсам з Масквы ў Гомель прыляцелі 40 пасажыраў.


Цяпер на паветраным лайнеры Еmbrаеr 170 можна паляцець у сталіцу Расіі тры разы на тыдзень: у сераду, пятніцу і нядзелю. Менш чым паўтары гадзіны зойме шлях у адзін бок. Вылет з аэрапорта Дамадзедава ажыццяўляецца ў 9.55, прылёт у Гомель — у 11.20. З Гомеля самалёт вылятае ў 12.05 і прыбывае ў Маскву ў 13.35. Час у палёце — 1 гадзіна 20 хвілін. Кошт білета ў залежнасці ад тэрмінаў браніравання і наяўнасці багажу — ад 45 да 50 еўра. Камерцыйны дырэктар S7 Grоuр Ігар Вераценнікаў адзначыў, што пасажыры з Беларусі, якія часта наведваюць сяброў і сваякоў ці працуюць у Расіі, ацэняць камфорт авіяпадарожжа.

Між тым цяпер лятаць самалётам з Гомеля ў Маскву аказваецца крыху даражэй, чым ехаць туды на маршрутным таксі. У купэйным вагоне дабрацца да сталіцы Расіі з Гомеля будзе каштаваць прыкладна столькі ж, але ж многія аддадуць перавагу захаванаму часу. Дарэчы, да сярэдзіны чэрвеня ўсе білеты ўжо раскуплены.

У Гомельскім аэрапорце не выключаюць, што расійскі лайнер у хуткім часе будзе лятаць і штодзень.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Да Масквы — крыху больш за гадзіну

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.