Вы тут

Віншаванне Андрэя Худыка з Днём аховы навакольнага асяроддзя


Дарагія сябры, калегі!

Паважаныя суайчыннікі і госці нашай Беларусі!

Шчыра віншую вас з цудоўным святам — Днём аховы навакольнага асяроддзя!

Гэта свята аб'ядноўвае работнікаў прыродаахоўных ведамстваў, прамысловых эколагаў, прадстаўнікоў грамадскіх экалагічных арганізацый, навукоўцаў, педагогаў і ўсіх неабыякавых людзей у нашай краіне.

Дзень аховы навакольнага асяроддзя з'яўляецца напамінам пра тое, што мы самі адказныя за экалагічную бяспеку нашай роднай Беларусі, захаванасць яе ўнікальнай прыроды, чысціню шматлікіх рэк і азёр, лясоў і палёў, за будучыню нашых дзяцей.

Хачу выказаць падзяку эколагам-прафесіяналам і абаронцам навакольнага асяроддзя, жыхарам вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак за неабыякавасць і клопат пра наш агульны дом. Няхай гэтае свята будзе адзначана радасцю і бадзёрым настроем, а таксама стане сімвалам дабра і росквіту.

Разам мы зробім прыроду нашага роднага краю яшчэ больш прыгожай і багатай, што паспрыяе душэўнаму камфорту, моцнаму здароўю і дабрабыту людзей.

Андрэй ХУДЫК, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.