Вы тут

Раім схадзіць


​Лекцыя аб гарадской велакультуры, праект «Жывая бібліятэка», фестываль гарбаты, бясплатная ёга і кітайскі жывапіс — афіша «Звязды» з 4 па 10 чэрвеня.


Лекцыя аб гарадской велакультуры

Фота Ганны Занкавіч.

Дзе: Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4)

Калі: 4 чэрвеня, 18:30

Колькі каштуе: бясплатна

Праекціроўшчыкі веласіпеднай інфраструктуры Андрэ Пэцінга і Вім Саламонс працуюць у тэме з канца 60-х гадоў, калі сучасны веласіпедны рух Галандыі толькі зараджаўся.

Спецыялісты з Нідэрландаў ужо не першы раз у Мінску.  Андрэ Пэцінга і Вім Саламонс гэтай вясной вывучалі веласіпедную інфраструктуру ў сталіцы Беларусі і гатовыя адказаць на пытанні слухачоў пра тое, якім чынам можна развіваць веларух у нашай краіне, а таксама распавесці аб шматгадовым галандскім вопыце.

Пасля прэзентацыі замежных экспертаў запланавана дыскусія пра тое, як галандскі вопыт можа дапамагчы Беларусі стаць веласіпеднай краінай. У ёй возьмуць удзел члены Мінскага веласіпеднага таварыства Анастасія Янчэўская і Павел Гарбуноў і Яўген Харужы.


Жывая бібліятэка

Фота studlive.by.

Дзе: культурны інкубатар Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: 9 чэрвеня, 13:00

Колькі каштуе: бясплатна

Жывая бiблiятэка — гэта мерапрыемства, дзе ў адной прасторы збіраюцца зусім розныя людзі з асабістымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі, цікавымі ідэямі і свежымі думкамі. Яны гатовыя шчыра расказаць пра сябе, адказаць на пытанні, падзяліцца сваім досведам i паказаць, што кожны з нас індывідуальны і непаўторны.

Жывая бібліятэка дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё.

Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.


Фестываль гарбаты

Фота decorel.by.

Дзе: "Дрымлэнд" (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 9-10 чэрвеня, 12:30

Колькі каштуе: 1 дзень — 7 р.; 2 дні — 12 р.

Першы фестываль гарбаты «9525» пройдзе ў гэтыя выхадныя ў сталічным парку «Дрымлэнд». Чаму менавіта 9525? У назве зашыфравана формула заварвання чорнай гарбаты: 95 градусаў, 2 грамы, 5 хвілін.

Раскрыюць на мерапрыемстве і іншыя сакрэты, звязаныя з духмяным напоем. Госці змогуць прыняць удзел у чайных цырымоніях і майстар-класах, пазнаёміцца ​​з традыцыямі чаявання ў розных краінах. Можна будзе даведацца пра тайскую гарбату, асаблівасці свежых і вытрыманых напояў, правілы варэння пуэра і многае іншае.

Галоўнай падзеяй фестывалю стане IV Нацыянальны чайны чэмпіянат Tea Masters Cup 2018. Сваё майстэрства ў заварванні гарбаты прадэманструюць прафесіяналы і аматары. 

У праграме таксама чакаюцца кірмаш рамеснікаў, музыка, танцы, гульні і забавы, розыгрышы прызоў. Будуць працаваць дзіцячая пляцоўка, фотазона і фудкорт.


Ёга ў Парку Перамогі

Дзе: Парк Перамогі (пр-т Пераможцаў)

Калі: 9 чэрвеня, 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

У рамках святкавання Міжнароднага дні ёгі Індыйскі культурны цэнтр запрашае на бясплатныя заняткі. Яны адкрыты для ўсіх, узровень падрыхтоўкі няважны.

Адзенне павінна быць зручным, з сабой трэба ўзяць дыванок і зарэгістравацца.

Сустрэча ў 09:50 каля ўваходу ў парк з боку праспекта Пераможцаў насупраць гасцініцы «Вікторыя».


Выстава «Кітайскі жывапіс ідэй»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 26 чэрвеня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Калегі з Кітая адабралі 22 твора жывапісу, графікі і скульптуры для таго, каб не толькі прадэманстраваць сваю калекцыю, але і паказаць беларускай публіцы вынікі складанага дыялогу паміж традыцыйным і сучасным мастацтвам Кітая ў XX стагоддзі.


Выстава World Press Photo 2018

Фота Таццяны Ткачовай.

Дзе: культурны цэнтр «КОРПУС» (пр-т Машэрава, 9)

Калі: па 12 чэрвеня, 12:00-21:00

Колькі каштуе: 5 р., для журналістаў уваход бясплатны

На міжнароднай выставе World Press Photo 2018 можна ўбачыць лепшыя сусветныя прэс-фатаграфіі 2017 года. Культурна-адукацыйны цэнтр прывёз выставу ў Мінск ужо ў трэці раз.


Выстава «Мірны час»

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: па 17 чэрвеня, 10:00-19:00

Колькі каштуе: па квітках у мезей

«Мірнае час» — выстава фотаздымкаў з сямейнага архіва Пятра Таранды, фатографа-аматара з горада Баранавічы.

Гэты ўнікальны ў сваім родзе архіў, які складаецца з больш чым тысячы негатываў і фатаграфій, быў упершыню апублікаваны толькі цяпер, праз 17 гадоў пасля смерці аўтара. У экспазіцыю ўвайшлі 76 фатаграфіі, якія былі створаны ў канцы 50-60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэты перыяд асаблівы для нашай гісторыі: час мірны, у пэўным сэнсе «свецкі», калі савецкі рэжым крыху паслабіў кантроль над прыватным жыццём чалавека. У гісторыі фатаграфіі 50-70-ыя гады можна лічыць пераломнымі. Упершыню фатаграфічныя тэхналогіі сталі даступныя, і людзі захапіліся масавым фатаграфаваннем. Менавіта тады заявіў пра сябе жанр сямейнай і аматарскай фатаграфіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».