Вы тут

Дзейнасць работнікаў цалкам магчымая без рэгістрацыі ў якасці ІП


Арганізацыя працы, так сказаць, «дома» спрасцілася да двух крокаў. Але іх трэба зрабіць, а не цішком круціцца і наогул не плаціць падаткі. Указ кіраўніка дзяржавы № 337, істотна пашырыў пералік відаў дзейнасці, якія фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.


Як растлумачылі рэдакцыі ў прэс-службе сталічнай падатковай інспекцыі, гэты пералік відаў дзейнасці мае восем частак.

Да іх, у прыватнасці, адносяцца:

  • цырульніцкія і касметычныя паслугі, манікюр, педыкюр;
  • тынковачныя, малярныя, шкляныя работы, пакрыццё падлогі, абліцоўванне сцен, абклейванне сцен шпалерамі, мураванне (рамонт) печаў і камінаў;
  • аказанне паслуг па дызайне інтэр'ераў, графічным дызайне, афармленні (упрыгожванні) аўтамабіляў;
  • рамонт гадзіннікаў, абутку;
  • рамонт і перацяжка хатняй мэблі з матэрыялаў заказчыка;
  • зборка мэблі;
  • вытворчасць адзення, галаўных убораў, абутку з матэрыялаў заказчыка;
  • распрацоўка вэб-сайтаў, усталяванне (налада) камп'ютараў і праграмнага забеспячэння.

Дзейнасць у рамках гэтага ўказа ажыццяўляецца фізічнай асобай самастойна выключна для грамадзян, якія набываюць або якія выкарыстоўваюць тавары (работы, паслугі) для асабістых мэт. Пры гэтым не патрабуюцца рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, вядзенне і прадстаўленне справаздачнасці, выкарыстанне касавага апарата.

Здавалася б, усё проста, аднак...

Інспекцыяй МПЗ па горадзе Мінску ў сакавіку была праведзена акцыя «Заплаці падаткі — працуй сумленна», вынікі якой паказалі, што значная колькасць фізічных асоб нелегальна аказвае цырульніцкія паслугі, паслугі манікюру, займаецца аздабленнем памяшканняў (тынковачныя, малярныя, шкляныя работы, абліцоўванне сцен і інш.). Рабілі яны гэта «ў шэрую» і не плацілі падаткаў наогул.

Таму спецыялісты падатковай інспекцыі звяртаюць увагу вось на што. Усім фізічным асобам, якія жадаюць працаваць у рамках Указа № 337, да пачатку ажыццяўлення дзейнасці неабходна выканаць толькі дзве ўмовы. Па-першае, падаць у падатковы орган па месцы рэгістрацыі пісьмовае паведамленне з указаннем віду дзейнасці, месца і перыяду ажыццяўлення. Другі крок і канчатковы — выплаціць адпаведную суму падатку толькі за той месяц (перыяд), калі дзейнасць ажыццяўлялася.

Стаўкі адзінага падатку па горадзе Мінску ўстаноўлены рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30.03.2018 г. № 29 і ў месяц складаюць, напрыклад:

  • цырульніцкія і касметычныя паслугі, манікюр, педыкюр — 99 рублёў;
  • тынковачныя, малярныя, шкляныя работы, работы па ўладкаванні пакрыццяў падлогі і абліцоўванні сцен, абклейванне сцен шпалерамі, мураванне (рамонт) печаў і камінаў — 117 рублёў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па сталічных тэлефонах: 189 (стацыянарная сетка), 229 79 79.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Не ІП, а проста цырульнік, тынкоўшчык, зборшчык...

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.