Вы тут

Беларусь пашырыць эканамічнае супрацоўніцтва з Індыяй


Учора Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй, правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом гэтай краіны Сангітай Бахадур. Галоўнай тэмай размовы стала менавіта гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.


Тое, што мы актыўна супрацоўнічаем у сферы фармацэўтыкі, — факт вядомы. Гутарка ідзе ў тым ліку пра цяперашняе стварэнне з удзелам індыйскіх кампаній фармацэўтычных заводаў у Бешанковічах, Скідзелі і Калядзічах, першыя два з якіх ужо амаль гатовыя. Але ёсць яшчэ адзін пункт, на які зрабіў акцэнт Міхаіл Мясніковіч, — пастаўкі калійных угнаенняў на індыйскі рынак. «Мы можам разглядаць пытанні не толькі продажу калійных угнаенняў, але і магчымага ўдзелу індыйскага боку ў вытворчасці складаных угнаенняў», — прапанаваў парламентарый. Спікер паведаміў, што існуючы кантракт на пастаўку беларускіх калійных угнаенняў у Індыю заканчваецца ў найбліжэйшыя месяцы. Зусім хутка, у чэрвені, паводле яго слоў, пачнецца работа над новым — на 2018—2019 гады.

На перагаворах, арганізаваных у Савеце Рэспублікі, прысутнічалі і кіраўнікі дзвюх беларускіх кампаній — гендырэктар «Белмедпрэпаратаў» Павел Кахавец і дырэктар лагістычнай кампаніі «Брэміна груп» Васіль Дземянцей. Апошні днямі заявіў, што адмысловую эканамічную зону «Брэміна-Орша» плануецца стварыць да канца лета. «Падрыхтаваны праект указа аб стварэнні спецыяльнай эканамічнай зоны «Брэміна-Орша», які знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Зараз ідзе дыскусія па прэферэнцыях, якія будуць нашай эканамічнай зоне дадзены», — растлумачыў Васіль Дземянцей.

Гэта будзе другая спецыяльная эканамічная зона ў Беларусі. Першая была створана ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень». Па словах дырэктара «Брэміна груп», упор у эканамічнай зоне будзе зроблены на супрацоўніцтва з Індыяй.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Аднымі лекамі не абышліся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».