Вы тут

Зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта і Мінаблвыканкам стала менш


Зваротаў і скаргаў у Адміністрацыю Прэзідэнта і Мінаблвыканкам апошнім часам стала менш. Аб гэтым паведаміў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў падчас прыёму грамадзян у Старых Дарогах.


Ігар Уладзіміравіч лічыць гэта вынікам больш якаснага вырашэння праблем жыхароў мясцовай уладай. Ён адзначыў: кожны выезд у рэгіёны дазваляе яму бачыць, як на месцах рэагуюць на звароты грамадзян. «А пры неабходнасці я наведваю тую вуліцу, дом, адкуль прыйшоў чалавек, каб упэўніцца ў тым, што мне расказалі», — дадаў Ігар Яўсееў. Па яго словах, людзі звяртаюцца па дапамогу па розных пытаннях. Цяпер, напрыклад, актуальная тэма летняга аздараўлення дзяцей. Бацькі цікавяцца, як атрымаць пуцёўку, хто можа часткова кампенсаваць яе кошт.

Усяго ж на прыём да Ігара Яўсеева прыйшло адзінаццаць чалавек. Да памочніка Прэзідэнта звярталіся не толькі жыхары Старадарожскага раёна, але і іншых рэгіёнаў вобласці. Жыхарка Барысава прасіла пасадзейнічаць ва ўладкаванні дарог у прыватным жылым сектары. Ігар Яўсееў паабяцаў разабрацца ў сітуацыі з выездам на месца і даць адказ.

Заяўнікаў таксама хвалявалі праблемы, што датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рамонту жылых дамоў, добраўпарадкавання вуліц і дарог, арэнды зямлі. Разбірацца Ігару Яўсееву давялося і з даволі нестандартнай сітуацыяй — мор пчол зафіксаваны на пасецы ў адной з вёсак Лагойскага раёна. Гаспадар абвінавачвае ў гэтым прыватнае прадпрыемства, якое рабіла хімічную апрацоўку пасеваў азімага рапсу. Па інструкцыі падчас гэтых работ мужчына павінен быў вывезці пасеку ў бяспечнае месца або ізаляваць пчол у вуллі. Разам з тым спецыялісты, якія праводзілі праверку, сцвярджаюць, што пчолы загінулі ў выніку хваробы, паколькі пасека знаходзіцца ў нездавальняючым санітарным стане.

Ніна Георгіеўна звярнулася з просьбай забяспечыць яе састарэлага бацьку палівам. Мужчына жыве адзін у вёсцы Старыя Фалічы. Ён інвалід і ветэран вайны. Ігар Яўсееў адзначыў, што паважанаму і заслужанаму чалавеку неабходна дапамагчы: удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны засталося мала. «Ільготныя» дровы гаспадару прывязуць на наступным тыдні.

Жанна Мікалаеўна з Чэрвеня прыйшла прасіць за сваю маці — індывідуальнага прадпрымальніка. Справа ў тым, што Чэрвеньскім райвыканкамам ёй быў прадоўжаны дагавор арэнды зямельнага ўчастка з заключэннем дадатковага пагаднення. Не пазней за тры месяцы з дня прыняцця рашэння жанчына павінна была зарэгістраваць дакумент у агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Але не зрабіла гэтага, і, па сутнасці, тэрмін арэнды скончыўся. Паводле заканадаўства райвыканкам мае права выставіць зямлю на аўкцыён. Што датычыцца гандлёвага павільёна, то ўласніца атрымала прадпісанне знесці яго да 1 чэрвеня. Ігар Яўсееў звязаўся са старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама: «Гэта не такая вялікая правіннасць, — сказаў ён. — Трэба даць магчымасць людзям прадоўжыць бізнес. Тым больш што яны спраўна плацілі падаткі».

Па многіх пытаннях памочнік Прэзідэнта разабраўся ў ходзе прыёму. Тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння, узятыя на кантроль.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.