Вы тут

«Звязда» далучылася да слаўгарадскага фестывалю «Гаспадарчы сыр»


Газета далучылася да слаўгарадскага фестывалю «Гаспадарчы сыр» і разам з поштай прапанавала гасцям свята акрамя падпіскі на любімую газету яшчэ і эксклюзіўныя падарункі.


Сыр «Ка­рэс­пан­дэнц­кі» ад Люд­мі­лы Бон­да­ра­вай са­мы па­пу­ляр­ны ў спа­жыў­цоў.

Гастранамічны фестываль, які прайшоў у Слаўгарадзе сёмы раз, сабраў шмат прыхільнікаў усяго народнага і самабытнага. Газета «Звязда» цудоўна дапоўніла гэты фармат. І чытацкая аўдыторыя выдання пашырылася яшчэ на некалькі чалавек.

Наша падпісчыца Раіса Лысянкова атрымала ў падарунак ад рэдакцыі эксклюзіўны кубак — будзе спалучаць прыемнае з карысным: піць гарбату і знаёміцца з навінамі са свежага нумара «Звязды». Прызналася, што газету на роднай мове з задавальненнем чытае яе муж. А карысныя звяздоўскія парады яны разам выкарыстоўваюць у сябе на прысядзібным участку. Яшчэ адна наша чытачка Наталля Ганчарова стала ўладальніцай фірменнай кепкі. Абяцае, што, калі паедзе на курорт, будзе рэкламаваць наша выданне і там.

Прыемна, што шмат сяброў у газеты сярод сыравараў. Жыхарка слаўгарадскай вёскі Ходарава Ніна Гецарава, напрыклад, выпісвае «Звязду» на працягу 30 гадоў. Асабліва ёй падабаецца старонка «Алё, народ на провадзе» Валянціны Доўнар і рубрыка «Песню бярыце з сабой». Тэксты песень яна выразае і спявае разам з каляжанкамі. За дзесяцігоддзі назбіраўся ўжо вялікі альбом.

Яшчэ ў адной прыхільніцы «Звязды» Людмілы Бондаравай з аграгарадка Лапацічы Слаўгарадскага раёна нават ёсць сыр «Карэспандэнцкі». «Змешваю зеляніва з часнаком, дадаю тварог і заварочваю ў сыр — смаката!» — раскрывае кулінарны сакрэт жанчына. Сыр, дарэчы, разабралі на свяце самым першым.

Высокую ацэнку газеце дала і старшыня Слаўгарадскага райсавета Святлана
Язерская.

— Газета славіцца сваімі грунтоўнымі матэрыяламі, шмат піша пра дзейнасць прадстаўнічай улады. Для мяне, як дэпутата, гэта вельмі карысна, — падкрэсліла яна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: «Звязда» з водарам сыру

Каментары

- Непаўторную маляўнічасць нашым аграсядзібам, ды і ўсім нашым вясковым краявідам, маглі б надаць сырніцы. Хаця сырня гучыць лепш !

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.