Вы тут

Фэст роднай ежы «Усё сваё» прайшоў у Мінску


“Усё сваё” паказаў мінчанам і гасцям горада, наколькі беларуская зямля багатая і добрымі якаснымі прадуктамі, і неверагоднымі людзьмі справы. Фэст адбыўся ў дворыку Гістарычнага музея на вуліцы Карла Маркса.


У фестывалі прынялі ўдзел больш за дваццаць удзельнікаў з Мінскай вобласці: фермераў і гастра-энтузіястаў, якія прывязлі з сабой свойскія каровіны і казіныя сыры, топленае масла, свежую зеляніну і дзікаросы, булёны на хатняй курачцы, яйкі, пірагі і хлеб на заквасцы.

“Усё сваё” падтрымлівае экалагічны падыход да зямлі. У межах фестываля быў ўзноўлены сапраўдны гарадскі агарод, кожны ўдзельнік мог забраць з сабой саджанцы і высадзіць іх у сваім двары, у краме “Пакет? О не!” прадаваліся эка-сумкі і папяровыя пакеты, а гасцей прасілі прыходзіць са сваімі сталовымі прыборамі, каб менш выкарыстоўваць аднаразовы посуд. 

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».