Вы тут

«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»


«Слаўная кампанія: рэANIMAцыя». Месяц да завяршэння збору заявак

Да завяршэння першага этапу конкурса «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» , прысвечанага беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя, застаецца роўна трыццаць дзён: збор заявак ад удзельнікаў завершыцца 24 чэрвеня.

За месяц, які прамінуў з дня абвяшчэння конкурсу (23 красавіка) на адрас арганізатараў паступіла 21 заяўка. Зводная табліца колькасці ўдзельнікаў конкурсу (пададзеных заявак) адпаведна персонам з прапанаванага спісу выглядае сёння так:

Вікенцій Равінскі

2

Ян Баршчэўскі

2

Ян Чачот

1

Франц Савіч

2

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

3

Уладзіслаў Сыракомля

2

Вінцэсь Каратынскі

Пранціш Вуль

2

Кастусь Каліноўскі

1

Альгерд Абуховіч

1

Францішак Багушэвіч

1

Эліза Ажэшка

  1

Зоф’я Манькоўская

1

Янка Лучына

2

 

Такім чынам, самым запатрабаваным героем будучых біяграфій пакуль што з’яўляецца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Не пададзена яшчэ ніводнай заяўкі на напісанне біяграфіі Вінцэся Каратынскага. Арганізатары конкурсу чакаюць не толькі запаўнення пустой пазіцыі, але і павелічэння колькасці ўдзельнікаў адносна кожнай асобы са спісу — з мэтай стварэння здаровай творчай канкурэнцыі.

Нагадваем патэнцыйным удзельнікам, маладым і сталым, хто мае ў кумірах асобу з ХІХ стагоддзя і гатовы напісаць яе біяграфію памерам ад 40 000 да 80 000 знакаў з прабеламі пры ўмове ахопу ўсяго жыццёвага і творчага шляху, што

    • заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 24 чэрвеня,
    • прыём работ вядзецца з 1 мая да 31 кастрычніка.

Удзельнікам пры падачы заяўкі высылаюцца “ключы” — рэкамендаваная літаратура, якая датычыць усіх або часткі пісьменнікаў; анталогіі, хрэстаматыі і зборнікі тэкстаў; падрачнікі і дапаможнікі; спіс крыніц, з якімі варта пазнаёміцца, каб адчуць рэаліі і каларыт эпохі. Арганізатары конкурсу — рэдакцыя часопіса “Маладосць” і кафедра гісторыі беларускай літаратуры БДУ (пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі) — бяруць пад свой патранат кожнага ўдзельніка і гатовы аказваць кансультатыўную і метадычную падтрымку на працягу ўсёй работы над творам. Рэкамендуецца таксама чытаць "Маладосць", дзе з майскага нумара друкуюцца артыкулы ў падтрымку конкурсу.

Конкурс «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя» прымеркаваны да Году малой радзімы і прысвечаны 65-годдзю часопіса «Маладосць». Пераможцамі будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы. Кожны пераможца атрымае Дыплом і матэрыяльнае ўзнагароджанне ад Выдавецкага дома «Звязда» і іншых фундатараў. Лепшыя конкурсныя творы будуць апублікаваны ў часопісе “Маладосць” на працягу 2019 года. Па выніках конкурсу прадугледжваецца выданне кнігі лепшых гісторыка-біяграфічных твораў, прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

Чакаем новых заявак.

Зычым натхнення!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.