Вы тут

У НАН зоймуцца абнаўленнем АПК


На інавацыйныя праекты выдзеляць з бюджэту больш за 10 млн рублёў.

Больш за 10 млн рублёў выдзеляць з рэспубліканскага бюджэту Нацыянальнай акадэміі навук на стварэнне новых тэхналогій для аграпрамысловага комплексу краіны. Такая інфармацыя змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 378 ад 22 мая 2018 года.


У дакуменце сказана, што Савет Міністраў узгадніў аб'ём фінансавання ў памеры 10,18 млн рублёў, які пойдзе на стварэнне ў НАН пілотных праектаў па распрацоўцы перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу ў рамках Дзяржпраграмы развіцця аграбізнесу ў 2016—2020 гадах.

Усяго прафінансуюць 12 праектаў. Сярод іх будаўніцтва свінагадоўчага комплексу ў вёсцы Расошнае Смалявіцкага раёна і рэканструкцыя комплексу «Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі». Таксама ў спісе прадугледжана стварэнне комплексу для мікракланальнага размнажэння і дыягностыкі фітаінфекцый бульбы ў пасёлку Самахвалавічы Мінскага раёна і стварэнне навукова-эксперыментальнай вытворчасці сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў у Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці. Акрамя гэтага, плануецца пабудаваць шматфункцыянальнае ўніверсальнае сховішча селекцыйных матэрыялаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».