Вы тут

У краіне стартавала акцыя “Дзень абароны дзяцей з БРСМ”


25 мая грамадскае аб'яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” дало старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, сімвалам якой з'яўляюцца сэрца і раскрытыя далоні.


Традыцыйная акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей (рэалізуецца ў перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня). Галоўнай яе задачай  з'яўляецца аказанне адраснай і шэфскай дапамогі дзіцячым установам, захаванне традыцый міласэрнасці, развіццё добраахвотніцтва.

У гэтыя дні па ўсёй краіне валанцёры руху ”Добрае Сэрца" правядуць больш за 250 дабрачынных мерапрыемстваў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей з асаблівасцямі развіцця, маленькіх пацыентаў бальніц...

Так, у Дзень абароны дзяцей валанцёрскі атрад “Рука ў руцэ” першаснай арганізацыі ГА “БРСМ” Жамчужненской сярэдняй школы Баранавіцкага раёна арганізуе ў гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры з дзіцячым прытулкам тэатралізаванае свята з элементамі клоуна- і выяўленчай тэрапіі, уручэннем салодкіх падарункаў. Валанцёры атрада “Люмен” Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы павіншуюць рабят, якія знаходзіцца на лячэнні ў стацыянары гэтай бальніцы. Валанцёры зводнага атрада Ельскай раённай арганізацыі БРСМ (Гомельская вобласць) зладзяць фотасесію “Чароўная гісторыя” для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Валанцёры Гродзенскай раённай арганізацыі БРСМ  запросяць выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведаць Гродзенскі заапарк.

1 чэрвеня ў Клецку ў радзільным аддзяленні Цэнтральнай раённай бальніцы адбудзецца акцыя БРСМ  "Дзеці — кветкі жыцця”, а на Магілёўшчыне ў Горацкім дзіцячым парку валанцёры БРСМ зладзяць у гэты дзень конкурс малюнкаў на асфальце з уручэннем паветраных шароў. У сталіцы валанцёры “Добрага сэрца” арганізуюць у гарадскіх парках дзіцячыя конкурсы і тэатралізаваныя гульнявыя праграмы. Усмешкі дзяцей — найлепшае, што можа радаваць погляд.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?