Вы тут

Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расію ў крушэнні MH17


Аўстралія і Нідэрланды ўсклалі на Расію адказнасць за крушэнне самалёта "Боінг", збітага над Украінай 17 ліпеня 2014 года. Напярэдадні міжнародная следчая група заявіла, што самалёт, які выконваў рэйс MH17, быў збіты з ўстаноўкі "Бук", якая належыла расійскай 53-й брыгадзе СПА.


Фота: AFP

Паводле паведамлення на сайце ўрада Нідэрландаў, абедзве краіны афіцыйна апавясцілі Расію аб сваім рашэнні.

"Грунтуючыся на заключэннях [міжнароднай групы следчых], Нідэрланды і Аўстралія перакананыя, што Расія нясе адказнасць за пастаўку ўстаноўкі "Бук", выкарыстанай, каб збіць MH17", - гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў краіны Стэфа Блока.

"Прыцягненне дзяржавы да адказнасці - гэта складаны юрыдычны працэс, і ёсць некалькі спосабаў зрабіць гэта. Нідэрланды і Аўстралія сёння папрасілі Расію ўступіць у перамоўны працэс, каб знайсці рашэнне, якое адновіць справядлівасць пасля жахлівых пакут і шкоды, прычыненых крушэннем MH17", - растлумачыў міністр .

Паводле яго слоў, адзін з магчымых крокаў пасля гэтага - перадача справы ў міжнародны суд або арганізацыю для вынясення прысуду.

Крушэнне "Боінга-777" адбылося ў небе над усходняй Украінай 17 ліпеня 2014 года ў 16:20 па мясцовым часе. Самалёт ляцеў рэйсам MH17 Malaysia Airlines з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На яго борце знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі.

Большасць пасажыраў на борце былі грамадзянамі Нідэрландаў. Загінулі таксама грамадзяне Аўстраліі, Малайзіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Канады, Інданезіі, Германіі, Новай Зеландыі і Філіпін.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».