Вы тут

XII Фестываль нацыянальных культур: праграма мерапрыемстваў


XII Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 1-2 чэрвеня. Пачнецца фестываль традыцыйным шэсцем удзельнікаў увечары 1 чэрвеня ад плошчы Леніна да плошчы Савецкай, дзе адбудзецца цырымонія адкрыцця. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей.

Падрабязней пра адну з галоўных культурных падзей чэрвеня можна даведацца з праграмы заключных мерапрыемстваў 
XІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне.


Пятніца, 01.06.2018 г.
ПЛОШЧА ІМЯ А.ТЫЗЕНГАЎЗА
з 12:00
«Кірмаш бяспекі», свята для дзяцей і дарослых  ад Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці МУС Рэспублікі Беларусь
ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ Я.КУПАЛЫ,
вул. Ажэшкі, 22
14:00
«Мастацкі тэкст у арыгінале і перакладзе», семінар
ПАНАРАМНАЯ ПЛЯЦОЎКА, вул. Дарвіна
14:00
«Вачыма Гродна», адкрыццё панарамнай пляцоўкі
ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ГІСТОРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ,
СЕНАТАРСКАЯ ЗАЛА, вул. Замкавая, 20
15:00
«Гродна – карагод сяброў», адкрыццё выставы фотаздымкаў Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фотаклуба «Гродна»;
цырымонія ўзнагароджання па выніках Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжнароднага дыялогу Рэспублікі Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой ад імя Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ПОМНІК ДАВЫДУ ГАРАДЗЕНСКАМУ вул. Замкавая
16:00
«Славутыя імёны ГроднаДавыд», адкрыццё помніка Давыду Гарадзенскаму
ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА
ІМЯ Я.Ф.КАРСКАГА, вул. Замкавая, 20
11:00
«Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства», міжнародная канферэнцыя
16:00
«Дыялог літаратур – дыялог культур», круглы стол пісьменнікаў з удзелам літаратараў розных нацыянальнасцей
КАЛОЖСКІ ПАРК
17:00
«Новых сяброў мы вітаем у сям’і», пасадка новых дрэў на Алеі сяброўства.
ЛЮТЭРАНСКАЯ ЦАРКВА (кірха) СВ. ІААНА,
вул. Акадэмічная, 7а
18:00
«Арганы Фэсту», канцэрт арганнай музыкі Міхаэля Кёніга (Германія)
ДОМ-МУЗЕЙ Э.АЖЭШКІ, вул. Э.Ажэшкі,17
17:00
«Летні баль у Элізы Ажэшкі», танцавальна-літаратурная вечарына.
Ганаровыя госці – капэла беларускіх народных духавых інструментаў «Гуды» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і калектыў старадаўніх танцаў «Selva Magica»
ПЛОШЧА ЛЕНІНА– ПЛОШЧА САВЕЦКАЯ
20:00 пл.Леніна
20:30 пл.Савецкая
«#Сябры#Вітаем!», тэатралізаванае шэсце прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар
ПЛОШЧА САВЕЦКАЯ
21.00
«Адзіны дом – адзіны шлях», урачыстае адкрыццё заключных мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Гала-прадстаўленне майстроў мастацтваў з удзелам прафесійных эстрадных артыстаў і прадстаўнікоў дыяспар
23.00
Феерверк
23.10
«Разам быць», канцэрт ансамбля «Песняры»
00.10
«Па-над зорамі», канцэрт гурта «TENИ»
НОВЫ ЗАМАК, вул. Замкавая
1-2 чэрвеня
з 23:30 да 03:00
(кожныя 15 хвілін)
«Палац мрояў», паказ 3d-mapping-шоу, прысвечаны Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур
КІНАТЭАТР «ЧЫРВОНАЯ ЗОРКА»,
вул. Сацыялістычная, 4
з 23:00
Кіно пад адкрытым небам: паказ міжнацыянальных кінастужак
1-3 чэрвеня
Дні карэйскага кіно
ПРАВЫ БЕРАГ р. «Нёман»
1-3 чэрвеня
Воднае таксі
КАРАЛІНСКІ ФАЛЬВАРАК ТЫЗЕНГАЎЗА (в. Караліно, 2а) – КУЛЬТУРНЫ ЦЭНТР «ФЕСТЫВАЛЬНЫ» (вул. Тэльмана, 4)
з 01.06.2018 па 10.06.2018
«Гродна – дарог скрыжаванне» IXміжнародны мастацкі плэнэр
Субота, 02.06.2018г.
КУЛЬТУРНЫ ЦЭНТР «ФЕСТЫВАЛЬНЫ», вул. Тэльмана, 4
10:00
«Па старонках фестывалю», адкрыццё экспазіцыі;
Прэзентацыя фотаальбома «Гродна – карагод сяброў».
ПЛОШЧА САВЕЦКАЯ – ГАРАДСКІ ПАРК ІМЯ Ж.-Э. ЖЫЛІБЕРА
10:30
«Вясёлы гоман летнім днём», тэатралізаванае шэсце
БЕЛАРУСКІ ПАДВОРАК пл. Леніна
10:55
«Абдымем разам Беларусь», флэш-моб, прысвечаны Году малой Радзімы
11:00
«Вітаем, шаноўныя, у нашым двары!», адкрыццё другога дня фестывалю
11:30
«Прынёманскія берагі», канцэрт калектываў мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці
14:00
«Беларускі нонстоп», канцэрт калектываў аматарскай творчасці абласцей Рэспублікі Беларусь
16:00
«У адзінай сям’і», канцэртНацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
17:30
«Мненезабыццапесні…», канцэрт народнай эстраднай студыі «Міленіум» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і народнага эстрадна-сімфанічнага аркестра «Nota Band» пад кіраўніцтвам Юліі Амельчанка
19:00
«Карагод сяброў», канцэртЗаслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі
20:30
«З Бярозаўкі з любоўю», канцэрт Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальна –  інструментальнага ансамбля «Шкляры» Шклозавода «Нёман»
21:30
«Спяваем па-нашаму», канцэрт студэнцкіх калектываў
22:30
«Мары», канцэрт праекта «Мікіта »
23:30
«Прыцягненне», канцэрт гурта «Brooklin»
з 11:00
АРТ-рэстаран пад адкрытым небам
«Куточак роднае зямлі», работа рэгіянальных падворкаў Беларусі
МІЖНАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАДВОРАК пл. Савецкая
12:00
«Зоркі фестывалю», канцэрт конкурснага агляду ў межах заключных мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
14:30
«Казакі», канцэрт музычнага тэатра «Рада»
15:30
«Песні, якія яднаюць», канцэрт  эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Б. Мягкова
17:00
«Кірмаш сяброў і песень карагод», урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
Ганаровы госць – фальклорны калектыў «Rozsutec» (Славацкая Рэспубліка)
19:00
«Фарбы свету», канцэртЗаслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь«Ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы»
21:00
«Акрыляй», канцэрт Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай
23:00
«Банд’Эрос», канцэртэстраднага гурта (Расійская Федэрацыя)
КАЛОЖСКІ ПАРК
(футбольнае поле)
16:00
Футбольны матч паміж камандай старшыні Гродзенскага гарвыканкама і камандай прадстаўнікоў дыпламатычных місій
ВУЛІЦЫ ГОРАДА
12.00 – 17.00
«Забавы і гульні народаў Беларусі», работа нацыянальных падворкаў
на працягу дня
«Сяброўскія сустрэчы», работа кафейбуса, пл.Савецкая
14:00
17:00
«Майстар-квэст», гульня ад арт-галерэі «У майстра», вул.Кірава,8
ГОРАД МАЙСТРОЎ
пл. і вул.Савецкая, вул.Віленская, пл.Тызенгаўза, парк імя Ж.-Э.Жылібера
на працягу дня
Выстава-продаж вырабаў народных майстроў
«Народная лялька», выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
«Музей пад адкрытым небам», выстава народнага клуба калекцыянераў «Скарабей» Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
«Вокны Фэсту», выстава конкурсных малюнкаў
Паштовы двор
ГАРАДСКІ ПАРК ІМЯ Ж.-Э. ЖЫЛІБЕРА
10:45
«Запрашаем на фестываль», адкрыццё механічнай «Фестывальнай дыярамы»
з 11.00
Кірмаш анімацыі, забаўляльна-гульнёвыя праграмы
«Забавы сонечных праменяў», канцэрты дзіцячых мастацкіх калектываў устаноў адукацыі г. Гродна
«Берагі», канцэрт народнага хору народнай песні «Верас» Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
«Літаратурны марафон», бібліятэчны падворак
Міжнацыянальныя спартыўныя спаборніцтвы, прысвечаныя ІІ Еўрапейскім гульням, якія пройдуць у г. Мінску ў 2019 годзе, Швейцарская даліна
з 13.00
«Родны край – маё натхненне», літаратурная пляцоўка;
«Батлейка», інтэрмедыі аматарскага тэатра Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, пляцоўка каля тэатра лялек
23:00
Кіно пад адкрытым небам, сцэна
МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА, вул.1 мая, 10
13.00
Міжнародная літаратурная вечарына
 
Нядзеля, 03.06.2018г.
АЎГУСТОЎСКІ КАНАЛ,Гродзенскі раён
13:00
«Адзіны край», урачыстае вітанне гасцей фестывалю
на пряцягу дня
«Вяселая міля», спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе з перашкодамі
13:45
«Танцавальная кругаверць», фестывальна-святочная прэзентацыя харэаграфічных гуртоў Гродзеншчыны
15:00
«Мы - розныя», канцэрт мастацкіх калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Гродзенскага раёна
17:00
«Купалінка-partystyle», дыскатэка
18:30
«Плыві, святло, і зноў да нас вяртайся», урачыстае развітанне з XІІ Рэспубліканскім фестывалем нацыянальных культур
НА ПРАЦЯГУ ДНЯ
«Аўгустоўскі мікс»: выстаўкі майстроў-рамеснікаў, майстар-класы, гульнёвыя пляцоўкі, літаратурны падворак, праца падворкаў клубных устаноў Гродзенскага раёна;
«З’явы. Факты. Асобы», мастацкі фота-пленэр;
«Аўгустоўскія берагі», экалагічнае свята – прэзентацыя сядзіб, паляўнічых гаспадарак, лясгасаў, дэгустацыі і інш.

*У праграме магчымыя змяненні і дапаўненні

grodno.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».