Вы тут

Адкрылася асобная падпіска на пятнічны нумар «Звязды»


Спяшаемся паведаміць, што днямі распачалася не толькі традыцыйная падпіска на штодзённую газету «Звязда» на III квартал і II паўгоддзе 2018 года, але і адкрылася асобная — на пятнічны нумар «Звязды» з дадаткам «Мясцовае самакіраванне» па асобных індэксах (індывідуальным і ведамасным).


Падпісаўшыся па адным з гэтых індэксаў (на месяц, некалькі месяцаў ці на паўгода), вы кожны тыдзень будзеце атрымліваць: пятнічны нумар газеты «Звязда» (на 8 старонках) і газету «Мясцовае самакіраванне» з праграмай тэлеперадач на тыдзень (на 16 старонках) у адным «пакеце».

Штотыднёвік «Мясцовае самакіраванне» — гэта ўнікальны медыйны прадукт, створаны спецыяльна для выбаршчыкаў і дэпутатаў усіх узроўняў. У ім вы заўсёды знойдзеце артыкулы пра:

  • ролю і месца органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні надзённых праблем насельніцтва;
  • найлепшы вопыт па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў;
  • падрыхтоўку і рэалізацыю заканадаўчых актаў, якія датычацца павышэння якасці жыцця людзей;
  • новыя цікавыя формы і метады работы дэпутатаў мясцовых Саветаў з насельніцтвам і многае іншае.

Падпіска на асобны штотыднёвы (пятнічны) нумар «Звязды» з дадаткам «Мясцовае самакіраванне» на ІІІ квартал і ІІ паўгоддзе праводзіцца па індэксах: 633072 (ведамасная, цана на 1 месяц — 11 руб. 79 кап.), 63307 (індывідуальная, цана на 1 месяц — 4 руб. 64 кап.).

Загаловак у газеце: З людзьмі, пра людзей, для людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».