Вы тут

28 мая адбудзецца прэм'ера фільма «Векавы рубеж»


28 мая, у Дзень пагранічніка, на «Беларусь 1» адбудзецца прэм'ера трохсерыйнага мастацка-дакументальнага фільма «Векавы рубеж», знятага творчымі сіламі Белтэлерадыёкампаніі да 100-гадовага юбілею Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.


«Работа над праектам пачалася яшчэ ў студзені мінулага года, — адзначаюць у медыяхолдынгу. — Здымачнай групе давялося запісаць дзясяткі інтэрв'ю з відавочцамі падзей — ветэранамі пагранічнай службы, кансультантамі і экспертамі, перагледзець мноства матэрыялаў з беларускіх і расійскіх архіваў». Увайшлі ў фільм і эксклюзіўныя кадры з Пагранічнага вострава — гэта невялікі кавалак беларускай зямлі, куды ў 1941 годзе трапіў першы ўдар нямецка-фашысцкіх войскаў і дзе раней ніколі не праводзіліся тэле- і кіназдымкі.

У кожнай серыі, як абяцаюць аўтары праекта — рэжысёр Аляксандр Ігначкоў і спецыяльныя карэспандэнты АТН Аляксандр Харавец, Юрый Шаўчук і Аляксандр Марцінёнак, — гледачы ўбачаць пэўны этап з гісторыі беларускай пагранічнай службы. А яшчэ даведаюцца, напрыклад, колькі секундаў адведзена дзяжурнаму па заставе на выяўленне парушальнікаў мяжы, чаму ахвотныя з усяго свету едуць вучыцца на пагранічнікаў у Мінск.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: На мяжы 100-годдзя

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.