Вы тут

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў Br921


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў красавіку 2018 года склала Br921, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Тэмп росту да адпаведнага перыяду 2017 года склаў 112,7%.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за красавік склала Br1 275,3 (тэмп росту да красавіка 2017 году - 109,5%). У Мінскай вобласці яна дасягнула Br922 (112,1%), у Гомельскай - Br836,1 (114%), Брэсцкай - Br794 (114,6%), Гродзенскай - Вr794,6 (114,4%). Сярэдні заробак у Віцебскай вобласці - Br782,8 (115%), у Магілёўскай - Br775,7 (113%).

У сакавіку бягучага года сярэдняя заработная плата складала Br926,8.

Структура найбольш высокааплатных сфер эканамічнай дзейнасці не змянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў красавіку 2018 года склалася ў галіне інфармацыі і сувязі (Br2 647,7), у асноўным за кошт спецыялістаў сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання (Br3 699,3).

У лідарах таксама такія віды дзейнасці, як паветраны транспарт (Br2 465,7), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1 676,1), коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1 675,3), горназдабыўная прамысловасць (Br1 598), фінансавая і страхавая дзейнасць ( Br1 596,5), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (Br1 214,3).

Менш за ўсё налічана ў красавіку работнікам сферы сельскай гаспадаркі (Br668,8 ў раслінаводстве і Br629,9 у жывёлагадоўлі), рыбалоўства і рыбаводства (Br618,3), вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра - Br661,6, паслуг па часовым пражыванні і харчаванні - Br644,9, работнікам па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br536,9), творчай дзейнасці і забаў (Br580,6), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br521,8 ), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br474,8).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.