Вы тут

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД пройдзе ў Мінску


Фестываль "Еўразія.DOC", прысвечаны дакументальнаму кіно краін СНД, у трэці раз пройдзе ў Мінску з 1 па 4 кастрычніка, паведамілі арганізатары.


Геаграфію ўдзельнікаў ініцыятары праекта не абмяжоўваюць. Асноўная ўмова — тэма фільма: у праграму патрапяць карціны, якія прама ці ўскосна закранаюць грамадска-палітычнае жыццё краін СНД.

У фестывалі могуць удзельнічаць дакументальныя фільмы, знятыя ў розныя гады, аднак у прыярытэце будуць свежыя работы, створаныя на працягу апошніх двух гадоў, а асаблівую ўвагу журы надасць стужкам, якія аўтары пададуць для прэм'ернага паказу.

На дадзены момант адбор фільмаў і прыём заявак для ўдзелу ў фестывалі працягваецца. Дарэчы, у журы — вядомыя прадстаўнікі прафесійных супольнасцяў кінадакументалістаў, палітолагаў і журналістаў з розных краін.

Акрамя кінапаказаў (у тым ліку пазаконкурсных) у рамках фестывалю традыцыйна пройдуць сустрэчы з аўтарамі прадстаўленых работ, круглыя сталы і дыскусіі. 

bel.sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».