Вы тут

У мексіканскім горадзе Канкун завяршыўся чэмпіянат свету па муай-тай


— У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 500 спартсменаў з 82 краін, — паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды па ўсходніх адзінаборствах, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Міхаіл Сцяпанаў. — Беларусь прадстаўлялі 11 байцоў. Ва ўзнагародным заліку наша каманда заняла пятае месца, саступіўшы Расіі, Тайланду, Украіне, Швецыі. Беларускія спартсмены заваявалі восем медалёў (два залатыя, тры сярэбраныя, тры бронзавыя).

Чэмпіёнкай свету ў вагавой катэгорыі да 45 кілаграмаў стала інструктар па спорце першай катэгорыі спартыўнай каманды ўнутраных войскаў старшы сяржант Алёна Ляшкевіч. Тытул трохразовай чэмпіёнкі свету Ляшкевіч заваявала, перамогшы ў фінале саперніцу з Мексікі.

Акрамя гэтага, яна была прызнана найлепшай спартсменкай сярод жанчын, стаўшы ўладальніцай Кубка.

Бронзавыя медалі ў скарбонку зборнай паклалі інструктар па спорце другой катэгорыі спартыўнай каманды ўнутраных войскаў старшына Марыя Валент (60 кг), Марыя Белуш (75 кг) і Дзіяна Емяльянава (звыш 75 кг).

Мужчынская частка каманды таксама заваявала чатыры медалі. Золата ў катэгорыі да 67 кілаграмаў выйграў чэмпіён свету 2017 года Дзмітрый Варац. Каб абараніць леташні тытул, яму давялося правесці чатыры баі. У апошні дзень спаборніцтваў Дзмітрый біўся за званне чэмпіёна свету з прадстаўніком Венгрыі. У выніку па ачках наш спартсмен здолеў абысці саперніка і абараніць свой тытул.

Старшыня грамадскай арганізацыі «Беларуская федэрацыя кікбоксінга і тайландскага бокса», намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый Караеў высока ацаніў выступленне зборнай: «Усе байцы выклаліся па максімуме, часам робячы немагчымае ва ўмовах кароткай кліматычнай і часавай адаптацыі. Асобна хачу адзначыць працу трэнераў Міхаіла Сцяпанава, Яўгена Дабратворскага, Юрыя Булата і Віталя Цішурава, а таксама ўрача каманды Алега Ярашэвіча. Зараз разглядаецца пытанне аб правядзенні штогадовых трэніровачных збораў непасрэдна ў Тайландзе, як гэта практыкуюць каманды тых жа Расіі і Украіны. А наперадзе ў нашай зборнай чэмпіянат Еўропы, які пройдзе 29 чэрвеня ў Празе».

Аляксандра ГЕРАСІМЁНАК

Загаловак у газеце: Вярнуліся з медалямі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».