Такі намер учора выказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПІРШТУК на сустрэчы з дэлегацыяй паслоў па асобых даручэннях краін Еўрапейскага саюза па справах «Усходняга партнёрства».
Віцэ-спікер адзначыў, што краіны Еўрасаюза маюць добрыя пазіцыі ў плане лічбавай эканомікі, дэкрэт аб развіцці якой быў прыняты ў Беларусі ў канцы 2017 года. «Мы ведаем вопыт краін, якія маюць у гэтым плане добрыя вынікі. Таму вельмі хацелася б, каб краіны з пераходнай эканомікай, такія як Беларусь, у самыя кароткія тэрміны рэалізавалі ў сябе вопыт, які маюць еўрапейцы», — адзначыў ён.
Баляслаў Пірштук таксама расказаў, што беларуская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чарговым пасяджэнні плануе прапанаваць рэзалюцыю аб прасоўванні лічбавай эканомікі на прасторы гэтай арганізацыі, каб узмацніць эканамічны складнік у адносінах краін рэгіёна АБСЕ.
Акрамя таго, ён падкрэсліў, што для Беларусі адным з асноўных кірункаў гандлёва-стратэгічнага характару з'яўляюцца адносіны з Еўрасаюзам. «У мінулым годзе тавараабарот з ЕС вырас практычна на 30 %, — звярнуў увагу Баляслаў Пірштук. — Ён склаў ужо 27 % ад агульнага аб'ёму нашага знешняга тавараабароту. Гэта добры сігнал, гэта пацвярджае, што мы знаходзімся на правільным шляху ў супрацоўніцтве з нашымі партнёрамі па Еўрапейскім саюзе».
Акрамя тэхналагічных распрацовак, Беларусь зацікаўлена і ў інвестыцыйным супрацоўніцтве з еўрапартнёрамі, таму ў тым ліку на заканадаўчым узроўні ў нашай краіне ствараюцца спрыяльныя ўмовы для інвестараў. Віцэ-спікер дадаў, што на цяперашні момант у нас даволі шмат праектаў з Еўрасаюзам па розных напрамках — пачынаючы ад інфраструктурных аспектаў і заканчваючы падтрымкай праектаў малога і сярэдняга бізнесу. «Нам хацелася б, каб іх было больш і яны прасоўваліся больш хуткімі тэмпамі», — падкрэсліў Баляслаў Пірштук.
На сустрэчы намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў прапанаваў абмеркаваць сучасныя выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаюцца дзяржавы, у тым ліку і ўдзельнікі ЕС. Пазней пасол па асобых даручэннях МЗС Польшчы Ян Хафмокль адзначыў, што такія сустрэчы дапамагаюць наладзіць канструктыўны дыялог, пагаварыць аб пытаннях, важных для будучага супрацоўніцтва.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота БЕЛТА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.