Вы тут

Захопленыя не на жарт


На­ша ад­мыс­ло­вае твор­чае спа­бор­ніц­тва — кон­курс «Я — ма­ла­ды. І мне не ўсё роў­на!» — вый­шла на фі­ніш­ную пра­мую. Вы­чы­та­ны апош­нія да­сла­ныя «про­бы пя­ра», най­леп­шыя з іх пад­рых­та­ва­ны да пуб­лі­ка­цыі. Яны з'я­вяц­ца на ста­рон­ках «Чыр­вон­кі. Чыр­во­най зме­ны» най­блі­жэй­шым ча­сам. По­тым сваё сло­ва ска­жа рэ­дак­цый­нае жу­ры, аца­ніў­шы на­ма­ган­ні ўдзель­ні­каў і пад­вёў­шы та­кім чы­нам ры­су пад чар­го­вым се­зо­нам кон­кур­су. На­шым юным і ма­ла­дым ня­штат­ным аў­та­рам за­ста­ец­ца толь­кі ча­каць. Каб гэ­та бы­ло не так сум­на, мы тра­ды­цый­на пра­па­ну­ем ім да­сы­лаць свае но­выя «про­бы пя­ра» — ужо па-за твор­чым спа­бор­ніц­твам, як звы­чай­ныя жур­на­лісц­кія ма­тэ­ры­я­лы. Най­леп­шыя з іх аба­вяз­ко­ва бу­дуць на­дру­ка­ва­ны. Ну што, васт­ры­це пё­ры, аў­та­ры?!

У Беларусі пражывае больш за два мільёны чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. З іх каля 900 тысяч з'яўляюцца школьнікамі. І ў кожнага дзіцяці — свае інтарэсы і мэты. Адзін марыць стаць настаўнікам, другі — біятланістам, а трэці — інжынерам.

Я лічу, што магчымасць увасабляць у жыццё свае ўласныя задумы — найвялікшае багацце, падараванае людзям. Не так важна, чым ты займаешся, галоўнае — твая любоў да гэтай справы. Раскажу гісторыі трох герояў з абсалютна рознымі інтарэсамі, якія правільна скарысталіся ўсімі даступнымі магчымасцямі і, дзякуючы сваім захапленням, заявілі пра сябе на ўсю краіну.


Як стаць чэмпіёнам

Мадэлізм — тэхнічны від спорту па вырабе паменшаных копій рознай тэхнікі. Шаснаццацігадовы Сцяпан Гіль з Маладзечна займаецца ім ужо больш за пяць гадоў. З самага дзяцінства хлопчык любіў збіраць немудрагелістыя цацачныя танкі і машынкі, а калі даведаўся пра існаванне ў цэнтры творчасці суднамадэльнага гуртка, быў неймаверна шчаслівы. Самай першай работай юнага канструктара стала невялікая копія савецкага ваеннага самалёта.

— Усяго ў мяне каля дваццаці мадэляў. У сярэднім выраб простай займае некалькі тыдняў, а на самую складаную пайшло шэсць месяцаў, — расказвае Сцёпа.

За гэтыя гады юнак заваяваў шмат узнагарод. Восенню ён заняў прызавое месца на міжнародным конкурсе-выстаўцы стэндавага мадэлізму «Мінск-2017», у якім прымалі ўдзел спартсмены з Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны і Германіі. Гэты фэст праводзіцца ў нашай краіне штогод і з кожным разам збірае ўсё больш замежных гасцей. А яшчэ Сцяпан быў узнагароджаны дыпломам другой ступені ў Кубку Рэспублікі Беларусь па суднамадэльным спорце «Залатая восень — 2017».

Але самым значным дасягненнем для спартсмена з'яўляецца перамога на першынстве Беларусі па суднамадэльным спорце «Навігацыя», на якім Сцёпа абышоў сур'ёзных сапернікаў з усёй краіны і стаў бясспрэчным лідарам у сваёй катэгорыі.

Зараз юнак пад кіраўніцтвам трэнера Мікалая Хрэшчыка актыўна рыхтуецца да чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, які пройдзе летам, а затым плануе прыняць удзел у чэмпіянаце Еўропы. Акрамя заняцця тэхнічнымі відамі спорту ў вольны час, Сцяпан вучыцца іграць на гітары, старанна вывучае французскую мову і рыхтуецца да паступлення ў Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі.

Творчасць без межаў

Жыццё Яны Даўбенкі, навучэнкі маладзечанскай гімназіі № 10, цесна звязанае з творчасцю. Дзяўчынка іграе на двух музычных інструментах, да нядаўняга часу з'яўлялася салісткай хору, з якім аб'ездзіла амаль усю Еўропу.

Зараз Яна выступае сольна. Апроч таго, яна была вядучай раённых мерапрыемстваў «Дажынкі» і «Дзень Незалежнасці». Дарэчы, на кожным з такіх канцэртаў збіраецца не менш за тысячу гледачоў.

Дзякуючы сваім талентам дзяўчына і яшчэ чацвёра падлеткаў выйгралі пуцёўкі ў міжнародны лагер у Германіі і сталі ўдзельнікамі праграмы па абмене вопытам і вывучэнні замежных моў. Там былі дзеці не толькі з краін Еўропы, але і з Канады, Кітая і Эквадора. Размаўлялі хлопцы і дзяўчаты толькі на нямецкай мове, разам хадзілі ў школу, ездзілі на экскурсіі і кожны дзень даведваліся нешта новае пра родныя мясціны тых, хто адпачываў у лагеры.

— Мне здаецца, што для маіх аднагодкаў падобныя праграмы — найлепшая матывацыя для добрай вучобы і самаўдасканалення, — лічыць Яна.

Формула поспеху

— Хімія — царыца ўсіх навук, бо ўсё, што ёсць у нашым свеце, можна апісаць праз яе формулы. З ёй мы сутыкаемся штохвілінна. І калі я сам даведваюся нешта новае ў гэтай сферы, гэта не можа не зачароўваць, — дзеліцца сваімі думкамі Уладзіслаў Бажко, пераможца алімпіяды па хіміі, якая прайшла на міжнароднай беларуска-сірыйскай змене для адораных дзяцей у нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

Зараз юнак вучыцца ў дзясятым класе маладзечанскай гімназіі № 7 і ім ганарыцца настаўніца хіміі Наталля Пашчук, якая некалькі гадоў таму звярнула ўвагу на талент і патэнцыял хлопчыка. З восьмага класа Уладзіслаў з поспехам удзельнічае ў разнастайных інтэлектуальных форумах. У сакавіку ён заваяваў дыплом трэцяй ступені ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, у якім бралі ўдзел каля 40 самых адораных юных хімікаў нашай краіны.

У вольны час хлопец любіць фатаграфаваць і робіць гэта вельмі прафесійна. Перавагу Улад аддае не пастановачным, а выпадковым здымкам, якія атрымліваюцца больш «жывымі» і цікавымі.

У родным горадзе імя гэтага маладога чалавека вядома многім. Справа ў тым, што Улад з'яўляецца актыўным грамадскім дзеячам, членам клуба ЮНЕСКА «Планета».

— Наша праца накіравана на данясенне карыснай і патрэбнай інфармацыі аднагодкам у сферы нефармальнай адукацыі. Мы праводзім трэнінгі, форумы, семінары на такія тэмы, як талерантнасць, дыскрымінацыя, правы дзіцяці, прапаганда здаровага ладу жыцця. За тры гады асабіста я правёў больш за трыццаць такіх мерапрыемстваў, — расказвае юнак.

Разам з таварышамі Улад з'яўляецца валанцёрам: займаецца з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі, праводзіць для іх «аздараўляльную магію» — практыкаванні-фокусы, скіраваныя на развіццё дробнай маторыкі.

...Вось такія яны, мае героі, — мэтанакіраваныя, працавітыя і таленавітыя!

Карына МІКЛУШЫС, вучаніца 10 класа СШ № 2 г. Маладзечна

Пра аўтара

— Дзверы ў шчаслівую будучыню ў кожнага свае. Адны выдатна спяваюць, другія перамагаюць на алімпіядах, трэція — робяць макеты самалётаў, — разважае 16-гадовая аўтарка, відавочна, праводзячы паралель са сваімі героямі. — Мне ж, як журналісту-пачаткоўцу, падабаецца пісаць пра іншых людзей і іх інтарэсы. Дзякуючы такім гісторыям я не толькі натхняюся сама, але і спрабую матываваць іншых.

У Карыны гэта ўжо другая па ліку «проба пяра», дасланая (і апублікаваная) на наш творчы конкурс.

***

Наша адмысловае творчае спаборніцтва — конкурс «Я — малады. І мне не ўсё роўна!» — выйшла на фінішную прамую. Вычытаны апошнія дасланыя «пробы пяра», найлепшыя з іх падрыхтаваны да публікацыі. Яны з'явяцца на старонках «Чырвонкі. Чырвонай змены» найбліжэйшым часам. Потым сваё слова скажа рэдакцыйнае журы, ацаніўшы намаганні ўдзельнікаў і падвёўшы такім чынам рысу пад чарговым сезонам конкурсу. Нашым юным і маладым няштатным аўтарам застаецца толькі чакаць. Каб гэта было не так сумна, мы традыцыйна прапануем ім дасылаць свае новыя «пробы пяра» — ужо па-за творчым спаборніцтвам, як звычайныя журналісцкія матэрыялы. Найлепшыя з іх абавязкова будуць надрукаваны. Ну што, вастрыце пёры, аўтары?!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».