Вы тут

У Драгічынскім раёне ад удару токам загінуў рыбак


У Драгічынскім раёне рыбак загінуў ад удару токам, паведамілі ў РУП "Брэстэнерга".


Няшчасны выпадак адбыўся вечарам 20 мая паблізу вёскі Навасёлкі. На абводнай канале рыбачыла кампанія. З надыходам змяркання адпачывальнікі сталі збірацца дадому. Жыхар Кобрынскага раёна 1987 года нараджэння не стаў складваць вудзільна. Калі ён ішоў да машыны, то спатыкнуўся аб штучны насып. У гэты момант вудзільна наблізілася на небяспечную адлегласць да высакавольтнай лініі 10 кВ і мужчына атрымаў смяротны ўдар токам.

Драгічынскі раённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці гібелі вяскоўца. У месцы, дзе адбылася трагедыя, усталяваная шыльда, якая папярэджвае аб небяспечнай зоне і забароне рыбнай лоўлі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».