Вы тут

Адкрыўся Гомельскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны


Гомельскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны цяпер мае прыстасаванае памяшканне. Адкрыццё ўстановы адбылося пры ўдзеле старшыні Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярыны Зянкевіч.


Чатыры гады таму дыспансеру быў перададзены былы будынак гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі па вуліцы Песіна. З абласнога бюджэту на капітальны рамонт і замену камунікацый выдаткавана 290 тысяч рублёў. Зараз тут створаны ўсе ўмовы, каб праводзіць медыцынскае абследаванне спартсменаў.

Дарэчы, спецыялістамі ўстановы праводзіцца паглыблены медыцынскі агляд навучэнцаў спартыўных устаноў Гомеля і вобласці, у тым ліку вучылішча алімпійскага рэзерву, абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту і членаў нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Таксама тут праводзяцца рэабілітацыйныя мерапрыемствы пасля атрыманых траўмаў, медыцынскае суправаджэнне спаборніцтваў рознага ўзроўню, вырашаюцца пытанні пра допуск да заняцця спортам. Аб гэтым расказаў галоўны ўрач абласнога дыспансера спартыўнай медыцыны Валерый Канаваленка:

— Гэта вельмі важная падзея для Гомельскай вобласці. Абноўлены дыспансер працуе ў дзве змены, штогод аказвае медыцынскія паслугі 47 тысячам чалавек. Сярод іх не толькі спартсмены і трэнеры, але і жыхары рэгіёна, якія вядуць здаровы лад жыцця. Пацыентамі становяцца і зусім юныя, калі пачынаюць у дзяцінстве займацца некаторымі відамі спорту.

Для паляпшэння дыягностыкі выкарыстоўваюцца самыя сучасныя распрацоўкі. Адным са значных кірункаў дзейнасці дыспансера з'яўляецца барацьба з ужываннем допінгу. Задачы, якія стаяць перад калектывам спецыялізаванай медыцынскай установы, зараз будуць вырашацца ў больш камфортных умовах і на новым узроўні.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Спартыўныя дасягненні пачынаюцца з медагляду

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».