Вы тут

Два жыхара Стоўбцаў рыбачылі сеткамі ў межах горада


Двух жыхароў Стоўбцаў затрымалі дзяржінспектары на гарадскім возеры ўначы. Мужчыны знялі тры сеткі, у якіх былі 22 кілаграмы рыбы (34 асобіны).


За ляшчоў і карасёў, вылаўленых забароненымі прыладамі ў перыяд нерасту, рыбакам-нелегалам прыйдзецца заплаціць больш за 5 тысяч рублёў, ім пагражае крымінальная адказнасць, паведамілі ў Дзяржінспекцыі.

З дзвюма сеткамі выйшаў на незаконны промысел бабруйчанін — лавіў ледзьве не каля самай набярэжнай Бярэзіны. Пры затрыманні парушальнік аказаў непадпарадкаванне работніку Бабруйскай міжрайінспекцыі. У дачыненні да яго ўжо заведзена крымінальная справа. 15 кілаграмаў рыбы (61 асобіна) абыдуцца браканьеру амаль у 6 тысяч рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.