Вы тут

Што пакласці ў лунку пры пасадцы памідораў?


Для атрымання смачных памідораў трэба сур'ёзна папрацаваць, бо гэта культура з'яўляецца дастаткова патрабавальнай. Яна мае патрэбу ў вялікай колькасці ўгнаенняў. Каб забяспечыць расліну неабходнымі карыснымі рэчывамі, трэба ведаць, што класці ў лунку, высаджваючы памідоры, як падрыхтаваць грунт і чым яго ўгнаіць.


Унясенне ўгнаенняў у глебу

Пасадка памідораў адбываецца ў вясновы час, але падрыхтоўка глебы павінна пачацца ўвосень. Гэты працэс вельмі важны, бо ўнясенне ўгнаенняў пры перакопцы паспрыяе насычэнню зямлі неабходнымі мікраэлементамі, у выніку яна стане ўрадлівай і пажыўнай. Перакопка глебы дазволіць насыціць яе кіслародам і знішчыць шматлікіх шкоднікаў.

Якімі ж угнаеннямі падкарміць глебу?

  • Унясенне фосфарных і калійных угнаенняў пры падрыхтоўцы глебы для памідораў проста неабходна. У іх мае патрэбу любая глеба. Раскідаць угнаенні па зямлі, затым заняцца перакопкай.
  • Калі зямля кіслая, зрабіць вапнаванне.
  • Таксама глебе патрабуюцца арганічныя ўгнаенні і азот, які ў вялікіх колькасцях змяшчаецца ў птушыным памёце.
  • Калі на ўчастку ёсць гнаявая куча, якая перагніла на працягу года, раскладзіце яе па градах. Калі дадаць у гной суперфасфат, дзеянне карысных рэчываў узмоцніцца, каранёвая сістэма таматаў будзе цалкам насычана неабходнымі элементамі.
  • Немалую карысць глебе і будучай агародніне прынясуць кампоставая куча і попел. Зямля стане не толькі выдатна падрыхтаванай да высаджвання памідораў, але і будзе лёгкай ды насычанай кіслародам.

Што дадаць у лунку пры высадцы памідораў

Пасля таго як была праведзена падрыхтоўка глебы восенню, яна цалкам насыцілася ўсімі карыснымі элементамі. Аднак вясною за 24 гадзіны да высадкі расады неабходна ўнесці на грады слабы раствор марганцу і дражджавую сумесь з разліку 10 грамаў на 10 літраў вады. Дражджавы раствор у лунцы дапаможа кусцікам хутчэй адаптавацца да новых умоў.

Дражджавое ўгнаенне павінна настаяцца на працягу сутак. Пры пасадцы таматаў уліваць прыкладна шклянку ў кожную лунку. Акрамя гэтага, у пасадачную лунку неабходна пакласці растоўчаную яечную шкарлупіну. Яна паспрыяе ўзбагачэнню расліны. Калійнае ўгнаенне таксама будзе карыснае для каранёвай сістэмы памідораў. Крыніцай калію з'яўляецца попел, які можна атрымаць ад спаленых саломы, травы або сланечніка. У кожную падрыхтаваную лунку класці па 100 грамаў сухога рэчыва.

Калі расада будзе высаджана, кожную ямку варта прысыпаць чарназёмам або кампостам (не больш за дробку!).

Ці трэба ўносіць у лунку мінеральныя ўгнаенні

Пры пасадцы таматаў як у цяпліцу, так і ў адкрыты грунт уносіць мінеральныя ўгнаенні не рэкамендуецца. Яны спатрэбяцца пры далейшым росце агародніны, але ўносіць іх непасрэдна ў лунку не варта.

У першы час расліна павінна адужэць і сфарміраваць каранёвую сістэму.

Таму тыя рэчывы, якія былі ўнесены ў грунт восенню, і трохі дабаўленай арганікі вясной з'яўляюцца цалкам дастатковай колькасцю на першых этапах развіцця расліны. Лішак угнаенняў пры пасадцы расады можа знішчыць каранёвую сістэму таматаў. Калі расаду вырошчваць у тарфяных формах, то ў лунку пры пасадцы памідораў сумесь з угнаенняў можна не класці.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.