Вы тут

Украіна канчаткова спыняе работу ў СНД


Пётр Парашэнка падпісаў указ, якім увёў у дзеянне рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны аб канчатковым спыненні ўдзелу Украіны ў рабоце статутных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, паведамляе афіцыйнае інтэрнэт-прадстаўніцтва Прэзідэнта Украіны.


Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў 19 мая падчас выступлення ў Вінніцы на ўрачыстасцях з нагоды Дня Еўропы. «Сёння я падпісаў указ аб адкліканні ўсіх прадстаўнікоў Украіны з усіх статутных органаў СНД», — цытуе Пятра Парашэнку яго афіцыйны інтэрнэт-партал.

На наступны дзень падчас мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Быкоўні Прэзідэнт Украіны пацвердзіў, што пастаяннае прадстаўніцтва Украіны пры СНД закрываюцца. «Украіна не ратыфікавала Статут СНД і так і не стала, і не збіралася станавіцца, паўнавартаснай удзельніцай СНД. Цяпер мы ўважліва перагледзім усе міжнародныя дагаворы, заключаныя ў рамках СНД, і выйдзем з тых, у якіх знойдзем хоць бы самую малую неадпаведнасць нацыянальным інтарэсам», — дадаў украінскі лідар.

У другой палове дня панядзелка, 21 мая, у выканкаме СНД «Звяздзе» паведамілі, што пакуль ніякіх афіцыйных дакументаў пра адкліканне прадстаўнікоў Украіны са статутных органаў СНД не атрымлівалі.

Украіна, разам з Рэспублікай Беларусь і РСФСР, была адной з трох краін, якія 8 снежня 1991 года ў Мінску падпісалі пагадненне аб стварэнні СНД. Аднак прыняты ў снежні 1993 года ў Мінску на саміце СНД статут Садружнасці Украіна не падпісала. З вясны 2014 года ўдзел Кіева ў мерапрыемствах СНД быў зведзены да мінімуму.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Сыход па-ўкраінску

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.