Вы тут

Не стала даўняга сябра нашай газеты — Вольгі Паўлаўны Лягчылавай


На 97-м годзе жыцця не стала даўняга сябра нашай газеты — Вольгі Паўлаўны ЛЯГЧЫЛАВАЙ.


На працягу доўгага часу яна не толькі самааддана выпісвала «Звязду», а і сама была часткай найстарэйшага перыядычнага выдання краіны.

У галоўную партыйную газету ў далёкім 1938-м жанчыну прывёў брат. Аляксандр Русановіч, якога потым назавуць беларускім Марэсьевым і чыё імя прысвояць адной з мінскіх вуліц, працаваў у «Звяздзе» і тэхнічным сакратаром, і літаратурным супрацоўнікам аддзела культуры.

У «Звяздзе» Вольга Лягчылава затрымалася ненадоўга. Імпэт шчырай камсамолкі спатрэбіўся ў апараце ЦК КПБ, дзе яна была сакратаром ваеннага аддзела. Не па яе характары было сядзець склаўшы рукі і ў найбольш цяжкі для краіны час. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, разам з калегамі Вольга Паўлаўна вывозіла партыйныя дакументы ў Куйбышаў. Там і засталася: працавала на авіязаводзе начальнікам аддзела ўліку лётна-выпрабавальнай станцыі. «Сваёй» яна стала і тады, калі пачаў фарміравацца партызанскі рух: і дакументацыяй займалася, і ахоўвала склады з партызанскім абмундзіраваннем і прадуктамі харчавання, і дзяжурыла на пэўных аб'ектах, дапамагала параненым... І ўсё гэта — у 20 гадоў!

Вольга Лягчылава была не толькі ўзорным работнікам і надзейным таварышам, а і выдатнай жонкай, клапатлівай маці. З ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Кузьмой Васілевічам яны пражылі сем дзясяткаў гадоў, выхавалі траіх сыноў — Аляксандра, Уладзіміра і Сяргея. У інтэрв'ю нашай газеце Вольга Паўлаўна не раз казала, што сумленна выконвала пяцігодку — нараджала па сыне раз на пяць гадоў.

На жаль, аднаго з іх маці пахавала: знакаміты паэт-песеннік Аляксандр Лягчылаў пайшоў з жыцця раптоўна... Вольга Паўлаўна да канца сваіх дзён не магла перажыць гэтую страту. Яна зрабіла ўсё, каб захаваць духоўную спадчыну старэйшага сына. Вачыма, якія ўжо дрэнна бачылі, жанчына перапісвала радкі даўно вядомых нам песень. Каб не ўпусціць ніводнага сынавага твора, праслухала не адзін аўдыя- і відэадыск з яго канцэртамі. У выніку ўбачылі свет два зборнікі паэзіі Аляксандра Лягчылава, якія яна выдала за ўласныя сродкі.

Гэтыя прыгожыя кніжачкі, створаныя клапатлівай мацярынскай рукой, яна ў свой час падпісала і нам, звяздоўцам, якіх яна вельмі любіла. Настолькі, што была ўжо даволі слабенькая, але не адмовілася прыняць удзел у святочных мерапрыемствах з нагоды стагадовага юбілею «Звязды», які мы святкавалі летась у жніўні. Разам з сынам Уладзімірам яны прайшліся па рэдакцыйных калідорах, сустрэліся з ветэранамі газеты, абмеркавалі надзённае з тымі, хто годна працягвае «звяздоўскія» традыцыі сёння.

Яна заўжды ўмела падтрымаць гутарку, знайсці трапнае слова, уцешыць, калі спатрэбіцца. Нават у свае 90 з хвосцікам Вольга Паўлаўна выглядала вельмі па-жаноцку: прыгожая завіўка, светлая памада на вуснах... Яе трапных заўваг, прафесійных парад, проста яе цёплай усмешкі і ціхага стомленага голасу нам будзе вельмі не хапаць.

Нашчадкі Лягчылавых, смуткуем разам з вамі!

Загаловак у газеце: Амаль равесніца «Звязды»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.