Вы тут

У сталіцы зніжаецца спажыванне алкаголю


Так, за апошнія шэсць гадоў колькасць чыстага алкаголю ў год на чалавека знізілася з 12 літраў да 8,8. Дарэчы, тэндэнцыя актуальная для ўсёй Беларусі. Акрамя таго, менш становіцца і залежных ад алкаголю, а таксама асоб, якія на фоне злоўжывання перанеслі псіхозы. Цяпер на ўліку ў сталіцы знаходзіцца каля 34 тысяч чалавек замест нядаўніх 38 тысяч. Асноўная група рызыкі — асобы ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў, менавіта яны спажываюць найбольшую колькасць спіртных напояў.


Як адзначыў Аляксандр Алішэвіч, шмат у чым станоўчыя вынікі дасягнуты дзякуючы рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», якая разлічана на 2016—2020 гады. У рамках гэтай праграмы вельмі шмат увагі ўдзяляецца прафілактыцы праблемы алкагалізму. Прычым у гэтым кірунку працуюць не толькі ўрачы, але і педагогі, супрацоўнікі праваахоўных органаў.

— Мала чалавека спыніць і «зняць са шклянкі» — неабходна карэктаваць яго мысленне. З гэтым ён самастойна справіцца не зможа, патрэбна дапамога спецыяліста. У Мінску з залежнымі працуе адзін дыспансер. У амбулаторнай службе ва ўсіх раёнах горада ёсць 20 кабінетаў для дарослых, 9 — для падлеткаў. Таксама ёсць стацыянарнае
аддзяленне: выдзяляецца 331 койка, з іх шэсць рэанімацыйных, — расказаў Аляксандр Алішэвіч. Усебаковы падыход да лячэння залежнасці, дзе ўхіл робіцца на прафілактыку і рэабілітацыю пасля лячэння, распаўсюджаны ва ўсім свеце, ён атрымаў назву псіхасацыядухоўны.

Аднак ёсць і іншыя спосабы барацьбы са згубнай залежнасцю. Адзін з іх — рост кошту спіртных напояў, а таксама абмежаванне іх продажу.

На шчасце, за апошні час зменшылася і колькасць залежных ад алкаголю падлеткаў. Калі ў 2014 годзе на ўліку знаходзіліся 4,6 тысячы маладых мінчан, то цяпер — 4,33 тысячы. Пра гэта паведаміла загадчыца падлеткавага аддзялення Гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера Людміла ШПАКОЎСКАЯ.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Не да дна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».