Вы тут

Пластык на дне мора


На глыбіні 3900 м кітайскім бастыкафам знойдзена пластмасавае смецце.


Батыскаф «Цзяньлун - 3» паспяхова выканаў першае апусканне і зрабіў фотаздымкі на глыбіні 3900 м на дне мора, на якіх адлюстраваны не толькі прыгожыя акіянічныя жывёлы - рыбы, ракі, марскія зоркі, трэпангі, але і пластмасавае смецце, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

«Пластмасавае смецце стварае вялікую пагрозу для існавання марскім арганізмам і парушае экасістэму мора», - заявіў памочнік галоўнага вучонага ў комплексным эксперыменце часткі «У» пры ўдзеле карабля «Даян - 1» прафесар Сунь Дун, які шмат гадоў займаецца даследаваннямі акіянскіх жывёл. Ён адзначыў, што пластмасавае смецце складана раскладаецца ў натуральных умовах мора з-за слабога руху мікробаў у нізкатэмпературным і пазбаўленым  святла навакольным асяроддзі. 

Сунь Дун распавёў, што ў аснове марской экалагічнай сістэмы дэтрытны харчовы ланцуг. У глыбакаводнай марской зоне жыве мноства марскіх зорак, трэпангаў, глыбакаводных рыб і іншых жывёл, якія могуць паглынуць пластык на дне. Паводле дадзеных, ва ўсім свеце больш за 8 млн тон пластмасавых вырабаў выкідваецца ў мора кожны год, што займае 80% ад агульнай колькасці адходаў, выбрасываемых у мора. Забруджванне мора пластыкам становіцца адной з найважнейшых праблем навакольнага асяроддзя. Сунь Дун адзначыў, каб ліквідаваць забруджванне мора пластыкам, трэба строга кантраляваць крыніцы смецця з кантынента і знізіць празмернае выкарыстанне вырабаў з пластыка. Акрамя таго, трэба прыняць адпаведныя меры з смеццем на беразе рэк і мораў і забараніць выкідаць яго ў ваду. Персанал, які працуе на караблях, таксама павінен прытрымлівацца правілах і не выкідваць смецце ў мора. А ў дачыненьні да ўжо існуючага смецця ў моры неабходна пачаць расследаванне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».