Вы тут

Вырас тавараабарот паміж Беларуссю і Эквадорам


У апошнія гады на беларуска-эквадорскія адносіны ўплывалі некалькі фактараў. У Эквадоры былі значна скарочаны расходныя артыкулы дзяржбюджэту, замарожаны нацыянальныя праекты, уступіў у сілу дагавор аб свабодным гандлі з Еўрасаюзам. Але пры ўсім гэтым узаемны тавараабарот вырас, няхай і за кошт эквадорскага імпарту. Пра тое, як надалей развіваць двухбаковае супрацоўніцтва і выраўноўваць яго, ішла гутарка паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў і міграцыі Эквадора Марыяй Фернанда Эспіноса Гарсэс.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж Беларуссю і Эквадорам склаліся добрыя палітычныя адносіны. У нас падобныя пазіцыі па міжнародным парадку дня, мы эфектыўна супрацоўнічаем ва ўсіх міжнародных арганізацыях, асабліва ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. «І мы гатовы падтрымаць вашу кандыдатуру на пасаду старшыні чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН», — заявіў беларускі лідар.

«У нас з Эквадорам такі перыяд, калі трэба было б падвергнуць рэвізіі нашы адносіны. Паглядзець, што атрымалася, магчыма, ад чагосьці адмовіцца і намеціць канкрэтны план дзеянняў на найбліжэйшую перспектыву, тым больш што ў Эквадоры, блізкай нам краіне, апошнім часам адбыліся пэўныя палітычныя рэформы, і яны яшчэ не скончаныя, наколькі я інфармаваны, і я вельмі спадзяюся, што ў гэты вельмі важны перыяд, фарміруючы гэты план, вы з нашым міністрам дамовіцеся ў тым ліку і аб кантактах на вышэйшым узроўні. Але вы ведайце, што мы заўжды рады бачыць вашага Прэзідэнта ў Беларусі. У любы зручны для яго час», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, асновай двухбаковых адносін, а таму і асновай «дарожнай карты» стасункаў, павінна стаць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. «Пагадзіцеся, што нам не варта браць на сябе абавязкі, якія мы не зможам выканаць: ні Эквадор, ні Беларусь. Таму і патрэбна рэвізія ўсяго зробленага і старых планаў. Але тым не менш нашы планы стратэгічныя, на перспектыву, павінны быць дастаткова напружаныя. Мы павінны ўзяць на сябе абавязкі, каб і тавараабарот дыверсіфікаваць, і павысіць яго», — дадаў Прэзідэнт. Але важна, каб дзве краіны былі партнёрамі не толькі на словах. «Я вельмі разлічваю на рэальны план дзеянняў на перспектыву», — падкрэсліў беларускі лідар.

Па словах кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Эквадора, краіны значна прасунуліся ў двухбаковым супрацоўніцтве, але недастаткова. «Ёсць яшчэ шмат таго, што мы павінны зрабіць менавіта сумеснымі намаганнямі», — адзначыла яна.
У Эквадора вялікі інтарэс і ў падпісанні ўсёабдымнага пагаднення аб супрацоўніцтве з Еўразійскім эканамічным саюзам, у якім Беларусь іграе значную ролю.

***

Таксама міністр замежных спраў Эквадора Марыя Фернанда Эспіноса Гарсэс сустрэлася з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае БелТА. На перагаворах яна падкрэсліла, што Беларусь і Эквадор за 25 гадоў дыпламатычных адносін дасягнулі многага, але для развіцця трэба зрабіць яшчэ больш.

Пасля перагавораў міністраў замежных спраў Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуры і спадчыны Эквадора падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры. Подпісы пад дакументам паставілі міністр культуры Юрый Бондар і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Эквадора. У ім сказана, што бакі будуць імкнуцца да ўстанаўлення прамых кантактаў, а таксама дапамагаць адзін аднаму ў развіцці ўзаемадзеяння ў культурнай сферы.

Акрамя таго, з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Эквадора сустрэўся і старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.

Ён адзначыў, што важны ўклад у развіццё двухбаковых адносін павінны ўнесці парламентарыі абедзвюх краін. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што ў 2016 годзе было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж парламентамі. «У нас ужо створана такая прававая сістэма для развіцця супрацоўніцтва, — сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Важным інструментам у гэтым кірунку з'яўляюцца і групы дружбы, якія сфарміраваны пры парламентах нашых дзяржаў. Каб нарошчваць у цэлым наша супрацоўніцтва, нам трэба значна актывізаваць работу гэтых груп. Магчыма, трэба распрацаваць план дзеянняў або дарожную карту».

На яго думку, рэальна развіваць супрацоўніцтва ў галіне турызму, адукацыі, сумесную работу на міжнароднай арэне, а таксама паміж рэгіёнамі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ, Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Прааналізаваць і зрабіць высновы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».