Сёння ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны пройдзе «Ноч музеяў — 2018». Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў.
На працягу дня і да ночы для наведвальнікаў комплексу будуць працаваць экскурсійныя і забаўляльныя зоны. Будзе прадэманстравана рэканструкцыя начнога бою афганскай вайны з удзелам гурта ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Шураві» і ваенна-гістарычнага клуба «Салдаты Перамогі». Як заўсёды, кожны наведвальнік «Лініі Сталіна» знойдзе сабе занятак па душы — па-за залежнасцю ад узросту. Самых актыўных чакаюць падарункі і сувеніры. У рамках міжнароднай акцыі білеты на наведванне комплексу будуць па спецыяльнай цане са зніжкай.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.