Вы тут

ААТ «Гроднажылбуд» забудуе новы мікрараён*


У Грандзічах забудова пачнецца з 11—19-павярховых дамоў серыі буйнапанэльнага домабудавання гэтага прадпрыемства, якое два гады таму адзначала сваё 50-годдзе. Мікрараён разлічаны на 80 тысяч жыхароў. Адначасова пачне фарміравацца новы мікрараён на месцы ваеннага гарадка па вуліцы Лідскай.


Высоткі на вул. Паповіча

ААТ «Гроднажылбуд» — адна з вядучых домабудаўнічых арганізацый краіны. За гады свайго існавання яна ўвяла ў эксплуатацыю больш чым сем мільёнаў квадратных метраў жылля. А гэта 112 тысяч кватэр. Прадпрыемства ўласнымі сіламі выконвае 95 працэнтаў работ — ад падрыхтоўкі праектнай дакументацыі да здачы гатовага аб'екта пад ключ і добраўпарадкавання тэрыторыі.

Сёння «Гроднажылбуд» з'яўляецца ўнікальнай шматфункцыянальнай вытворчай арганізацыяй. Ёсць сваё праектнае ўпраўленне. Уласныя вытворчасці забяспечваюць поўнае камплектаванне аб'ектаў.

Генеральны дырэктар ААТ «Гроднажылбуд» заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь Алег УШКЕВІЧ робіць акцэнт на разумным спалучэнні ўзвядзення камерцыйнага жылля і кватэр, якія будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай. Летась работнікі прадпрыемства першымі ў краіне пачалі ствараць жыллёвыя кааператывы для сем'яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Першы такі дом пабудавалі ў новым мікрараёне Калбасіно для сваіх супрацоўнікаў. Яны ўжо справілі наваселле. Адзін квадратны метр абышоўся ім не вышэй за сярэднямесячны заробак. Сёння ў Гродне сфарміравана больш за дзесяць такіх кааператываў, для якіх кошт камерцыйнага жылля — адзін з самых нізкіх у краіне.

Сімвалічны ключ ад дзіцячай амбулаторыі ў мікрараёне Альшанка ге­не­раль­ны  ды­рэк­тар ААТ «Грод­на­жыл­буд» Алег УШКЕ­ВІЧ перадае кіраўніцтву паліклінікі.

Летась ААТ «Гроднажылбуд» быў пабудаваны энергаэфектыўны дом другога пакалення. Па ўсіх паказчыках энергазберажэння ён прызнаны найлепшым у краіне. Падчас яго будаўніцтва былі прыменены тэхналогіі рэкуперацыі, выкарысталі цяпло зямлі, гарадской каналізацыі. На доме ўстаноўлена каля 300 сонечных батарэй.

Упершыню ў Беларусі ў Ласосне-4 пабудавалі катэджны пасёлак, дзе ёсць зборна-шчытавыя і зблакіраваныя дамы. Пасёлак размешчаны ў лясной мясцовасці, поўнасцю на ўсіх
камунікацыях. Засталося прадаць усяго некалькі дамоў. Да паселішча падведзена дарога.

ААТ «Гроднажылбуд» удзельнічае ў рэканструкцыі гісторыка-культурных аб'ектаў Гродзеншчыны. Адноўлена Каложская царква, узведзеная ў XІІ стагоддзі на гары перад Нёманам. Вядуцца работы па рэстаўрацыі Старога замка і палацава-паркавага комплексу «Свяцк» XVІІІ стагоддзя.

Сёння акцыянернае таварыства завяршае забудову комплексу на 830 кватэр на месцы былой вайсковай часці. Тут выкарыстана камбінацыя маналітна-каркаснага і панэльнага домабудавання. Для жыхароў мікрараёна адкрыюцца гандлёвы цэнтр, аб'екты абслугоўвання. Дарэчы, працягваецца забудова новага мікрараёна Альшанка, дзе ў адным з шматпавярховікаў будзе размешчаны дзіцячы садок на 60 месцаў. Усё гэта прымеркавана да юбілею Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра.

У прадпрыемства ёсць свая база адпачынку — «Дом рыбака» на беразе вадасховішча. У ім гасцінічныя нумары і кафэ, камфортныя драўляныя домікі. А ва ўласным цэнтры здароўя можна прайсці дыягностыку і лячэнне на сучасным абсталяванні.

Іван АЛЯКСАНДРАЎ

Фота Міхаіла ІСАЧАНКІ

*На правах рэкламы

*УНП 500013575

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».