Гарадскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» ў Мінску запрашае на літаратурныя прыгоды чацвёрты раз.
Сёлета арганізатары фестывалю — Навуковая бібліятэка БНТУ, праект «ЗаЧытанне» і ГА «Беларуская бібліятэчная асацыяцыя» прапануюць гасцям каля сотні самых розных мерапрыемстваў на пяці пляцоўках. Усе праграмы так ці інакш звязаны з кнігамі, аднак вызначаны і асноўныя тэмы гэтага года: Мінск, навука, коміксы і фантастыка, казкі аб прафесіях, асаблівыя дзеці. Сярод паважаных удзельнікаў і запрошаных спікераў будуць госці з Расіі, Швецыі і Фінляндыі.
Наведвальнікі фестывалю змогуць спазнаць Мінск навобмацак, паспрачацца пра дзіцячую літаратуру, праверыць, ці моцна фізіка адрозніваецца ад фантастыкі і стварыць унікальную рэч сваімі рукамі. У праграме запланаваны лекцыі, інтэрактыўныя чытанні, гульні, трэнінгі, майстар-класы, выстава hand-made герояў з сучасных кніг «Смяшлівыя цуды». Аматары кніжных сусветаў «Гары Потэра» і «Уладара пярсцёнкаў» змогуць паўдзельнічаць у варкшопе і прайсці выпрабаванне ў «Дуэльным клубе». Для дзяцей і дарослых уваход на мерапрыемствы вольны. Фестываль адбудзецца 18—19 мая ў скверы перад будынкам БНТУ (праспект Незалежнасці, 65). Падрабязную праграму можна паглядзець тут.
Рагнеда ЮРГЕЛЬ
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.