Вы тут

У нядзелю да нас завітае паветра з паўночных шырот


У бліжэйшыя дні ў краіне захаваецца няўстойлівае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу тэрыторыя нашай краіны застанецца пад уплывам франтальных надзелаў, якія абумовяць на яе большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—14 цяпла, удзень — ад плюс 16 градусаў на паўночным захадзе да 23 цяпла на паўднёвым усходзе краіны. У нядзелю чакаецца змена надвор'я і пахаладае. Так, 20 мая на тэрыторыю краіны распаўсюдзіць уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе паўночных шырот. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па Гомельскай вобласці, а ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 3—8 цяпла, толькі па паўднёвым усходзе яна складзе плюс 9—12 градусаў, удзень тэмпература павысіцца да плюс 14—21 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак уначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе усяго плюс 3—10 градусаў, але ўдзень павялічыцца да 13—19 цяпла, а месцамі прыгрэе ад плюс 20 да плюс 22 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: На выхадныя пахаладнее

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?