Вы тут

У Беларусі пратэсціруюць сістэму глабальнага маніторынгу грузавікоў


Прадпрыемства «АГАТ — сістэмы кіравання» сумесна з аператарам velcom плануюць запусціць у тэставую эксплуатацыю сістэму глабальнага маніторынгу грузавых аўтамабіляў.


На першым этапе плануецца рэалізаваць восем інавацыйных праектаў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Адзін з іх прадугледжвае выпрабаванне сістэмы глабальнага маніторынгу ў сферы аўтамабілебудавання з выкарыстаннем тэхналогіі геалакацыі. Тэсціраванне павінна прайсці ў найбуйнейшым у краіне дата-цэнтры velcom. Запуск сістэмы дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць кар'ернай тэхнікі і знізіць эксплуатацыйныя выдаткі.

Сістэма маніторынгу можа аўтаматычна збіраць інфармацыю пра месцазнаходжанне (з дакладнасцю да 10 метраў) і хуткасць грузавога аўтамабіля. Яна таксама заклікана адсочваць стан вузлоў і агрэгатаў велікагрузных машын. Для гэтага на грузавікі ўстаноўлены бартавыя модулі вытворчасці «АГАТ», якія праз спадарожнікі GPS і ГЛАНАСС перадаюць інфармацыю ў «мазгавы цэнтр». Дата-цэнтр у сваю чаргу адказвае за атрыманне, апрацоўку і сістэматызацыю даных.

«Аб'яднанне намаганняў дазволіць дасягнуць сінергетычнага эфекту, паколькі кожная кампанія валодае ўнікальным вопытам у сваёй галіне. Праекты, якія мы плануем рэалізаваць, дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць эканомікі краіны і прыўнесці інавацыі ў розныя галіны. Усё гэта будзе спрыяць развіццю Беларусі і ўзмацненню яе пазіцый на сусветным рынку. Нашы намаганні таксама будуць накіраваныя на павышэнне інфармацыйнай бяспекі краіны», — звярнуў увагу дырэктар ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання» Генадзь КАЗАКОЎ.

Узаемадзеянне дзвюх кампаній адкрывае шырокія магчымасці для рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў у Беларусі.

«Мы разлічваем, што наша супрацоўніцтва стане выдатным прыкладам партнёрства прыватнай і дзяржаўнай арганізацыі. Сумеснымі намаганнямі будуць распрацаваны і ўкаранёны рашэнні на стыку тэлекамунікацый, транспарту і геаінфармацыйных сістэм. Вялікую ролю адыгрываюць тэхналогіі Bіg Data і «інтэрнэт рэчаў». Пры гэтым найбуйнейшы ў краіне дата-цэнтр забяспечыць неабходнымі вылічальнымі магутнасцямі і кругласутачным доступам да інфармацыйных рэсурсаў», — адзначыў генеральны дырэктар кампаніі velcom Гельмут ДУЗ.

Супрацоўніцтва кампаній будзе накіравана на пабудову лічбавых сістэм, якія патрабуюцца для ўстойлівага развіцця краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Сачэнне за грузавікамі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.