Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны Мэтам устойлівага развіцця

Іх усяго 17, і ўжо некалькі гадоў яны — галоўныя арыенціры для ўсяго чалавецтва на шляху да агульнага дабрабыту. Мэты ўстойлівага развіцця ўключаюць ліквідацыю беднасці, голаду, развіццё гендарнай раўнавагі, якаснай адукацыі і іншых дабротаў, дасягнуць якіх магчыма толькі супольна.

Тэма круглага стала — «Партнёрства пры фарміраванні і прымяненні індыкатараў дасягнення Мэт устойлівага развіцця». Намеснік пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Закары Тэйлар адзначыў, што дасягненне раўнамернага прагрэсу ў рэалізацыі Мэт у краіне стала магчымым у тым ліку дзякуючы сістэме паказчыкаў (індыкатараў). «Калі нешта немагчыма вымераць, то немагчыма гэтым кіраваць і паляпшаць. Таму стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь платформаў і сістэм адсочвання праз паказчыкі з'яўляецца адным з ключавых фактараў поспеху, якога дасягнулі», — кажа Закары Тэйлар.

На міжнароднай арэне Беларусь адзначаюць як аднаго з лідараў у рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця. Але асабліва важна, каб гэты працэс адбываўся ўнутры краіны. Сёння ў яго ўключаны і органы ўлады, і грамадскія колы. «Мы асаблівае значэнне надаём рабоце нашай партнёрскай групы. Яна адкрытая, туды ўваходзяць прадстаўнікі грамадскасці, дзелавых колаў, бізнесу — тыя, хто зацікаўлены ў рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Для таго каб гэтая работа ішла мэтанакіравана, у партнёрскай групе вызначылі лідараў, якія будуць узначальваць групы эканомікі, экалогіі, сацыяльнай работы і палітыкі. Яны павінны разумець, што адбываецца і якія паказчыкі (індыкатары) неабходна выкарыстоўваць», — сказала Мар'яна Шчоткіна, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Асаблівая роля ў намечанай рабоце належыць заканадаўчай уладзе. «Парламент тут грае вялікую ролю, таму што ўся прававая база і перадусім заканадаўства павінны абавязкова стварацца з тым, каб адсочваць прагрэс па Мэтах устойлівага развіцця. Мы, дарэчы, ужо ўзнімалі пытанне, і яно было падтрымана, што любы законапраект, які ўносіцца ў парламент, павінен мець радок або раздзел, які гаворыць аб Мэтах устойлівага развіцця», — адзначыла Мар'яна Шчоткіна.


У Савеце Рэспублікі прынялі прадстаўніка сената Польшчы

У верхняй палаце беларускага парламента адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірыны СТАРАВОЙТАВАЙ з намеснікам старшыні камісіі сената Рэспублікі Польшча па пытаннях эміграцыі і сувязях з палякамі за мяжой Мацеем ЛУЧАКАМ. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Кацярына ДУЛАВА.

Бакі адзначылі пазітыўныя тэндэнцыі ў развіцці беларуска-польскага міжпарламенцкага дыялогу, а таксама абмеркавалі пытанні далейшага ўдасканалення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча ў навуковай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах.


Прапановы ад сенатараў. Як будуць выконвацца даручэнні Прэзідэнта?

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі зацвердзіў план дзеянняў па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе.

План накіраваны на рэалізацыю даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, дадзеных падчас справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама 2 сакавіка гэтага года, звароту са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 24 красавіка, а таксама нарады па рашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі 3 мая.

Асаблівая ўвага ў дакуменце ўдзелена пытанням фарміравання нарматыўнай базы для пабудовы эканомікі, якая забяспечвае дасягненне да канца 2025 года аб'ёма ўнутранага валавога прадукту на ўзроўні $100 мільярдаў. З гэтай мэтай будуць падрыхтаваны прапановы для ўключэння ў праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады адначасова з прапановамі па прававым забеспячэнні іх рэалізацыі.

Марыя ДАДАЛКА, Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.